Сярод аўтараў адмысловага нумара — выкладчыкі і даследчыкі з Беларусі, Літвы, Украіны і Расіі, якія непасрэдна былі знаёмыя ды супрацоўнічалі з праф. Уладзімірам Фурсам (1963-2009). У прыватнасці, чытачы змогуць азнаёміцца з артыкуламі праф. Гінтаўтаса Мажэйкіса (Універсітэт Вітаўта Вялікага), дац. Андрэя Паткуля (Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт), дац. Аляксандра Дзмітрыева (Вышэйшая школа эканомікі) і інш. Выпуск даступны па спасылцы.
У падрыхтоўцы нумара спрычыніліся студэнты бакалаўрская праграмы «Медыя і камунікацыя» Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта: Аліса Бычанок (4 курс), Яўгені Балінскі (3 курс), Яніна Равяка (3 курс).