Слынны беларускі паэт-мысьляр Алесь Разанаў атрымаў званне Ганаровага доктара (Doctor Honoris Causa) ЕГУ у 2010 годзе за выбітны ўнёсак у развіццё беларускай мовы і культуры і плённае спрыянне міжкультурнаму дыялогу. Алесь Разанаў стварае паэтычныя творы на розных мовах – па-беларуску, па-нямецку, па-літоўску.
Чым адрозніваюцца вершы паэта на розных мовах? Ці можна перакласці дух паэзіі? Чаму паэт абраў сабе менавіта гэткі шлях, а ня іншы? Якое месца займае дзейнасць Ганаровага доктара ЕГУ Алеся Разанава ў міжкультурнай еўрапейскай прасторы? Пры гэта і пра шмат чаго яшчэ можна будзе пачуць і спытаць яго самога і нашых гасцей.
Творчая вечарына Складанасці перакладу / Die Schwierigkeiten der Übersetzung адбудзецца 14 студзеня а 18 гадзіне ў 108 аўдыторыі навучальнага корпуса ЕГУ (вул. Валакупю, 5).
Сустрэча адбудзецца ў межах праекта «Гуманітарная лабараторыя» пры падтрымцы Open Society Foundations.