Творы Марыі Ластоўскай у беларускім перакладзе Уладзіслава Гарбацкага зьявіліся ў часопісе «Дзеяслоў»

У адным з апошніх нумароў часопіса «Дзеяслоў» зьявіўся пераклад апавяданьняў летувіскай пісьменьніцы – Марыі Ластаўскене (Ластоўскай), якая вядомая ў летувіскай літаратуры пад псэўданімам Лазьдзіну Пяледа.

Перакладам апавяданьняў пісьменніцы на беларускую мову займаўся дацэнт Дэпартамэнту сацыяльных навук Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту Ўладзіслаў Гарбацкі (Іваноў).

Летась Летува адзначыла 150-годзьдзе пісьменьніцы. А сёлета ўвосень беларуская супольнасьць адзначае 140-годзьдзе Вацлава Ластоўскага, мужа Марыі Ластаўскене і слыннага беларускага пісьменьніка, палітычнага дзеяча і мовазнаўцы.

Пераклад апавяданьняў і ўступны артыкул сталіся своеасаблівай данінай памяці клясыкам беларускай і летувіскай літаратуры.

Азнаёміцца з творамі пісьменніцы і прачытаць іх на беларускай мове можна па спасылцы.

Назад