У ЕГУ адбылася творчая сустрэча з паэтам, празаікам, сцэнарыстам і рэжысёрам Альвідасам Шляпікасам

18 красавіка ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў межах курсу «Родная Еўропа: літаратурная геаграфія сучаснай беларускай, літоўскай, польскай, украінскай культуры», адбылася творчая сустрэча з паэтам, празаікам, сцэнарыстам і рэжысёрам Альвідасам Шляпікасам.

Пісьменнік расказваў пра сваю кнігу апавяданняў «Бог дажджу», што выйшла па-беларуску ў выдавецтве «Логвінаў», а таксама пра раман «Маё імя – Марытэ».

Вершы і фрагменты прозы аўтара прагучалі у літоўскім арыгінале і ў беларускіх перакладах.

Мадэратар сустрэчы – Андрэй Хадановіч.

Студэнтка Ангеліна падзялілася сваімі ўражаннямі:

«Беларусы амаль нічога не ведаюць з літоўскай літаратуры. У нас доўгі час не было гэтага літаратурнага мосціка, не было абмену вопытам, канешне ў большасці за розніцы ў мовах. Таму я вельмі ўдзячна Андрэю Хадановічу, які правёў гэтую сустрэчу з Альвідасам Шляпікасам і стаў для студэнтаў звяном да літаратуры Роднай Еўропы».

Назад

Галерэя