У ЕГУ праходзіла студэнцкая выстава There This Is

Фота: Kseniya Lukashenia

З 6 па 19 чэрвеня ў навучальным корпусе ЕГУ праходзіла студэнцкая выстава There This Is. Яна была прысвечана пераасэнсаванню нашага будынка з экзістэнцыйнага пункту гледжання. Студэнты правялі папярэдняе даследаванне ў дзвюх абласцях (гісторыя будынка і асаблівасці паняцця “экзістэнцыялізм”), якое дапамагло ім знайсці новае рашэнне для дыялогу аб нашым корпусе.

У выніку, невялікая каманда студэнтаў ЕГУ пры падтрымцы сваіх выкладчыкаў стварыла выставу, якая раскрывае 3 узроўні ўспрымання жыцця будынка. Слушна было б сказаць, што будынак перажыў уласны экзістэнцыйны крызіс і таму ўспрымае свет выдатным ад нас спосабам. Іншымі словамі, звыклы светапогляд кампуса скажаецца з дапамогай трыма новых характарыстык:

1 – Звычайнае ўспрыманне свету застаецца выразным, але ўжо не працуе.

2 – Навакольны свет успрымаецца як крывое люстэрка.

3 – Будынак выпрабоўвае прыцягненне да нейкага праўдзівага сэнсу, недаступнага розуму і пры гэтым адчуванаму кожнай часткай цела.

На працягу 2 тыдняў у ЕГУ можна было знайсці 5 асаблівых вокнаў з працамі студэнтаў, якія адлюстроўвалі гэтую канцэпцыю, а таксама qr-коды з гукавым суправаджэннем да іх.

Выстава падтрымлівалася Дэпартаментам гуманітагрных навук і мастацтваў.

Куратары: Тоня Кропля, Марк Шараг

Мастакі: Даша Крук, Тоня Кропля

Дызайнер: Дзiя

Мастак па гуку: Марк Шараг

Кіраўнік: Тоня Кропля

Асаблівая падзяка: Джэфры Тэйлару, Аляксандру Калбаска, Сцяпану Стурэйка

Здымкi: Сеня Лукашеня

Назад

Галерэя