Калі вы, гэтак жа як і слухачы, захопленыя мастацтвам, то праслухаўшы лекцыю (напрыклад, на нашым youtube канале ў запісу), вы адназначна зразумееце, а ці было яно ў Старажытным Егіпце, якое яно было, чаму менавіта так.
Прафесар Ігнатаў вельмі ярка і адназначна адказаў на гэтыя і шмат іншыя пытанні, а так жа прысвяціў частку лекцыі развянчанню некаторых «міфаў», звязаных з не/існаваннем мастацтва за часамі Старажытнага Егіпта.
Мы гарантуем, прыгажосць вобразаў і сімвалаў раскрыецца для вас – як гэта адбылося ў нас, удзельнікаў лекцыі – з новага боку, у вас адназначна паўстане жаданне вывучыць тэму!
Лёгкая атмасфера, прафесійны гумар лектара і не стандартная тэма лекцыі аб’ядналі і сталі падставай для зараджэння новага кам’юніці, па-за акадэмічным асяроддзем ЕГУ.
А адна з удзельніц падарыла ў бібліятэку ЕГУ выдатную кнігу рэпрадукцый жывапісу Беларусі XII-XVIII ст.
PS: сябры, калі сярод гасцей лекцыі ёсць тая / той, хто разгадаў нашу загадку, але не забраў падарунак – пішыце! Мы з задавальненнем запросім вас у госці за сувенірам ад ЕГУ…калі вы разгадалі самастойна, без гугла.