Супольнасць рэфарматараў, якая ініцыявала правядзенне канферэнцыі, прапанавала комплекс мер па пераадоленні крызісу, які склаўся ў сувязі з фактычным і юрыдычным спыненнем дзейнасці Студэнцкага прадстаўніцтва (СП).
На канферэнцыі быў дасягнуты кворум дэлегатаў, якія прадстаўляюць студэнцкія групы. Дэлегаты падтрымалі ініцыятывы супольнасці рэфарматараў (прагаласавалі «за» – 28 дэлегатаў, «устрымаліся» – 3 дэлегата):
- надзяліць Студэнцкі саюз ЕГУ (Students’ Union EHU) статусам выконваючага абавязкі СП;
- правесці яго рэгістрацыю і зацвердзіць канчатковую рэдакцыю Статута SU;
- арганізаваць выбары новых законных прадстаўнікоў студэнтаў у Сенат ЕГУ.
SU прыступіў да выканання абавязкаў студэнцкага прадстаўнічага органа і ўжо актыўна рэалізуе разнастайныя акадэмічныя, даследчыя і творчыя праекты і ініцыятывы.
Даведацца больш падрабязна аб дзейнасці студэнцкага саюза можна, наведаўшы афіцыйную старонку ў Instagram.
З саставам Студэнцкага саюза можна азнаёміцца тут.