Выкладчыкі Дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў праф. Г. Баранец і С. Харэўскі прынялі ўдзел у навукова-практычнай канферэнцыі ў Мінску

Фота: Новы час

6 верасня ў Мінску адбылася навукова-практычная канферэнцыя Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны «Нашы вякі — наша багацце», якая сабрала вялізную колу зацікаўленых: ад навукоўцаў — архітэктараў, філосафаў, юрыстаў і гісторыкаў — да супрацоўнікаў НДА. У канферэнцыі гэтаксама прынялі ўдзел выкладчыкі Дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) праф. Георгі Баранец і лектар Сяргей Харэўскі.

Праф. Георгі Баранец выступіў на пленарным паседжанні канферэнцыі з дакаладам па тэме «Праблемы прымянення і накірункі развіцця прававых механізмаў аховы нерухомай культурнай спадчыны ў Беларусі». Лектар Сяргей Харэўскі вытспуіў у секцыі «Зберажэнне архітэктурнай і археалагічнай спадчыны» з дакаладам па тэме «Праблемы інтэпрэтацыі і экспанавання матэрыяльнай спадчыны іслама ў Беларусі».

Назад