Падчас асноўнага і дадатковага набора 2017 года ЕГУ атрымаў 319 анкет абітуріентаў. Па выніках уступных іспытаў і сумоўяў Прыёмная камісія рэкамендавала да залічэння 294 будучых першакурсніка, што на 11,3% чым у 2016 годзе. Нягледзячы на 12 гадоў вымушанай працы ЕГУ у Вільні, універсітэт застаецца неразрыўна звязаным з Беларуссю — 90,1% першакурснікаў з’яўляюцца грамадзянамі Беларусі. Таксама сярод рэкамендаваных абітурыентаў прысутнічаюць грамадзяне Украіны, Літвы, Расіі, Сербіі, Казахстана ды Азербайджана.
17,6% рэкамендаваных першакурснікаў распачнуць вучобу на бакалаўрскіх і магістарскіх програмах ЕГУ бясплатна, што стала магчымым дзякуючы рашэнню Агульнага схода сузаснавальнікаў ЕГУ аб увядзенні бясплатных месцаў на праграмах працяглай (дыстанцыйнай) формы навучання для набора 2017 года.
З году ў год абітурыенты ЕГУ працягваюць дэманстраваць высокі ўзровень акадэмічнай падрыхтоўкі. Сярэдні бал рэйтынга абітурыентаў бакалаўрскіх праграм сталай (вочнай) формы навучання склаў 8,94. У сваю чаргу, агульны сярэдні бал абітурыентаў, якія былі рэкамендаваныя да залічэння, па выніках Дадатковага набору склаў 8,46 (у 2016 годзе аналагічны рэйтынг складаў 8,04).
ЕГУ запрашае вучняў старэйшых класаў і выпускнікоў школ да паступлення на Праграму падрыхтоўчага года ў Вільні і ў Мінску. У выпадку паспяховага завяршэння выпускнікі аўтаматычна залічваюцца на абраную бакалаўрскую праграму ЕГУ. Для паступлення на Праграму падрыхтоўчага года не трэба здаваць іспыты, неабходна запоўніць электронную анкету да 9 верасня і прайсці сумоўе.
Набор у дактарантуру па накірунку «Філасофія» праводзіцца да 21 верасня.
Юбілейны 25-ый акадэмічны год пачнецца ў ЕГУ 2 кастрычніка.