Цэнтр гендарных даследаванняў ЕГУ спрычыніўся да запаўнення гендарнага прагала ў беларускай Wikipedia

Фота: Wikimedia

8 красавіка завяршылася сусветная акцыя «Выклік Вікіпрагалу», якая прайшла ў Wikipedia з 8 сакавіка па 8 красавіка. Акцыя была накіравана на змяншэнне гендарнага прагала ў публікацыях у самай вялікай віртуальнай энцыклапедыі свету. Лектар ЕГУ, каардынатар Цэнтра гендарных даследаванняў д-р Уладзіслаў Іваноў (псеўданім Уладзіслаў Гарбацкі) прыняў актыўны ўдзел у гэтай акцыі.

10 красавіка прадстаўнікамі Народнай Амбасады Беларусі ў Швецыі былі агучаны вынікі праекта на беларускамоўным абшары Wikipedia. Пераможцамі #BelarusGap сталі:

  • У катэгорыі «За найбольшую колькасць створаных артыкулаў у гэтым моўным раздзеле (беларускім класічным правапісам тарашкевіцай) пра жанчын з любой краіны» узнагароду атрымаў удзельнік Гарбацкі за стварэнне 40 новых артыкулаў;
  • У катэгорыі «За найбольшую колькасць палепшаных артыкулаў у гэтым моўным раздзеле (беларускім класічным правапісам тарашкевіцай) пра жанчын з любой краіны» узнагароду атрымаў удзельнік Гарбацкі за паляпшэнне 15 артыкулаў;
  • У катэгорыі «За найбольшую колькасць створаных артыкулаў у іншах моўных раздзелах пра беларускіх жанчын і пра жанчын, дзейнасць якіх мае дачыненне да Беларусі» узнагароду атрымаў удзельнік Tomasz Bladyniec  за стварэнне 4 новых артыкулаў  ў польскай Wikipedia.

Супольнасць ЕГУ віншуе пераможцаў!

Створаныя д-рам Уладзіславам Івановым артыкулы прысвечаны літоўскім пісьменніцам, перакладчыцам; малавядомым беларускім паэткам, пісьменніцам; філёзафкам; пісьменніцам з іншых краін свету. Поўны спіс створаных артыкулаў можна знайсці па спасылцы.

Акцыя была арганізавана па ініцыятыве Міністэрства замежных спраў Швецыі, пры падтрымцы Амбасадаў Швецыі, Упраўлення ААН па правах чалавека, а таксама валанцёраў і актывістаў па ўсім свеце.

Назад