Запрашаем на «Дзень з Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам» у Мінску 23 красавіка

Еўрапейскі гуманітарны універсітэт (ЕГУ) запрашае вучняў старэйшых класаў школ, гімназій і ліцэяў, а таксама ўсіх зацікаўленых прыняць удзел у штогадовым бесплатным адукацыйным воркшопе «Дзень з ЕГУ», які адбудзецца ў Мінску 23 красавіка.

Падчас мерапрыемства вучні старэйшых класаў будуць мець магчымасць прыняць удзел у дыскусіях і атрымаць навыкі па самых актуальных накірунках у галіне гуманітарных і сацыяльных навук, якія прапануюцца для вывучэння на 5 бакалаўрскіх праграмах ЕГУ.

23 красавіка ў межах «Дня з ЕГУ» перед удзельнікамі выступяць з адкрытымі лекцыямі выкладчыкі праграм «Міжнароднае права і права Еўрасаюза», «Медыя і камунікацыя», «Сусветная палітыка і эканоміка», «Культурная спадчына і турызм», а таксама будзе праведзены майстар-клас ад выкладчыкаў праграмы «Візуальны дызайн і медыя».

Увага! Бесплатная рэгістрацыя адбываецца па спасылцы да 21 красавіка.

«Дзень з ЕГУ» адбудзецца ў адукацыйным каворкінгу Хто такі Джон Голт? (вул. Шорная 20, Мінск).

Папярэдняя праграма мерапрыемства даступная па спасылцы.

Запрашаем да прагляду таго, як «Дзень з ЕГУ у Мінску» выглядаў у мінулым годзе.

Назад