Сярод публікацыяў – артыкул дацэнта Дэпартамэнта сацыяльных навук і старэйшага навуковага супрацоўніка Цэнтру гендарных дасьледаваньняў Уладзіслава Іванова. Артыкул пад назвай «Як перадаць па-беларуску зьяву небінарнасьці: новыя выклікі гендарнай лінгвістыкі» можа зацікавіць шырокую публіку і дапамагчы знайсьці адказы на тое, як лепей і ўнівэрсальней ахапіць і апісаць зьяву небінарнасьці, якія моўныя рэсурсы дапамогуць вам пазьбегнуць выключна бінарнага падыходу і маргіналізацыі небінарных асобаў падчас камунікаваньня.
Аналіз ахоплівае перадусім небінарную беларускую мову, а таксама параўнаньня зь іншымі мовамі.