Лабараторыя крытычнага ўрбанізму дзейнічае як платформа для навукоўцаў-тэарэтыкаў і практыкаў рэгіёна, якія працуюць у галіне гарадскіх даследаванняў. Лабараторыя ажыццяўляе мультыдысцыплінарныя даследаванні гарадской прасторы, ладзіць семінары, выставы і культурніцкія праекты ды збірае архіў мультымедыйных матэрыялаў па тэме гарадскіх даследаванняў.
Дзейнасць Лабараторыі крытычнага ўрбанізму
Прызначэнне Лабараторыі крытычнага ўрбанізму, створанай пры Еўрапейскім гуманітарным універсітэце, палягае ў правядзенні даследаванняў, арганізацыі мерапрыемстваў і стварэнні кантэксту для падрыхтоўкі публікацый у галіне ўрбанізму як практыкаў даследавання і праграмавання гарадскога асяроддзя. Вынікі дзейнасці лабараторыі інтэгруюцца ў выкладаныя ва Універсітэце курсы і ў пазаўніверсітэцкія ініцыятывы. Канцэптуальна праца Лабараторыі выбудоўваецца па трох кірунках.
Медыя і прастора:
- крытычныя картаграфіі;
- даследаванні і праграмаванне гарадскіх паверхняў;
- рэпрэзентацыі гарадской прасторы ў разнастайных формах візуальнага досведу;
- горад і лічбавая культура;
- інтэрвенцыяналізм.
Лакалізаваныя крэатыўныя індустрыі:
- даследаванні формаў і рэжымаў капіталізацыі прасторы;
- даследаванні і праграмаванне прасторавых канфігурацый культурніцкага сектара;
- «мяккае» гарадское планаванне;
- даследаванні «гарадскога мастацтва»;
- культурная вытворчасць і рэмаштабаванне дзяржаўнага кіравання.
Трансгранічны ўрбанізм:
- даследаванні ролі памежных рэжымаў у працэсе прадукавання прасторы;
- гарадская/сельская антрапалогія глабалізацыі;
- даследаванні прасторавых аспектаў транснацыяналізму;
- глакальны горад;
- даследаванні прасторавых перадумоў і эфектаў міжнароднай міграцыі.
Публікацыі супрацоўнікаў Лабараторыі:
- Пространственный поворот в современных социальных и гуманитарных науках // Топос. 2011. № 1. (Сяргей Любімаў – запрошаны рэдактар часопіса).
- Коуп, Бенджамин. Как исследовать глобализацию? Рэцэнзія на кнігу «Friction: An Anthropology of Global Connection» // Топос. 2011. № 1. С. 249–263.
- Siarhei Liubimau. Urban Studies and the Issue of Innovations // International Journal of Political Studies. Belarusian Political Science Review. 2011. № 1. Vytautas Magnus University Press. P. 242-250.
Супрацоўнікі Лабараторыі:
- Сяргей Любімаў – кіраўнік, Ph.D.;
- Бэн Коўп – супрацоўнік цэнтра, Ph.D.
- Volha Shelehava – супрацоўнік цэнтра, Media, BA.
Старонка Лабараторыі
Telegram Лабараторыі
Эл. пошта: urbanism@ehu.lt