Інстытут нямецкіх даследаванняў быў заснаваны ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (ЕГУ) у Мінску у 1998 г. Ён аднавіў сваю дзейнасць пасля перасялення ЕГУ у Вільню ў 2009 г. пад назвай Цэнтр нямецкіх даследаванняў. З гэтага часу цэнтр паслядоўна спрыяе пашырэнню акадэмічных сувязяў паміж ЕГУ і ўніверсітэтамі ў Германіі.
Цэнтр мае розныя акадэмічныя задачы і садзейнічае абмену паміж навукоўцамі і студэнтамі Германіі, Літвы, Рэспублікі Беларусь і іншымі краінамі рэгіёну Усходняй і Цэнтральнай Эўропы.
Акадэмічныя мэты цэнтра
Выкладанне і навучанне
З восеньскага семестра 2017/18 г. пры садзейнічанні фонду Конрада Адэнаўэра (Konrad-Adenauer-Stiftung) праводзіцца курс аб палітыцы і грамадстве Германіі на нямецкай мове, прызначаны для студэнтаў, владеющик нямецкай мовай на ўзроўні В2.
Акадэмічныя даследаванні
Пры фінансавай падтрымцы DAAD Цэнтр нямецкіх даследаванняў спрыяе запрашэнню выкладчыкаў, у прыватнасці, па праграме «Herder» (для прафесараў) і «Erasmus Mobility».
Акадэмічныя абмены з Германіяй
Цэнтр нямецкіх даследаванняў падтрымлівае акадэмічныя сувязі з універсітэтамі Германіі, асабліва з тымі, з якімі былі падпісаны дагаворы аб супрацоўніцтве: Еўрапейскі Універсітэт «Віадрына» у Франкфурце-на-Одэры, Універсітэт імя Гумбальдта ў Берліне, Універсітэт Мастацтваў у Берліне (UDK), Вышэйшая школа Мастацтваў Берлін-Вайсэнзэе, Універсітэт Патсдам, Брандэнбургскі Тэхналагічны Універсітэт у Котбусе (BTU), Універсітэт Баухауза ў Веймаре і інш.
Цэнтр нямецкіх даследаванняў аказвае сваё садзейнічанне пры падрыхтоўцы заявак у DAAD для акадэмічных паездак студэнтаў ЕГУ і іх выкладчыкаў ў Германію.
Акадэмічныя супрацоўніцтва ў рэгіёне Усходняй, Паўночна-Усходняй і Цэнтральнай Еўропы (Беларусь, Польшча, Латвія, Эстонія і Расія)
Цэнтр нямецкіх даследаванняў шукае магчымасці для пашырэння акадэмічных кантактаў у рэгіёне. Асаблівая ўвага будзе надавацца Балтыйскаму рэгіёну: у прыватнасці запланавана праца з Бюро вышэйшых школ краін Балтыі і Германіі (Baltisch-Deutsches Hochschulkontor), у Эстоніі – з Тартускі універсітэтам, Еўрапейскім каледжам, Каледжам Нарвы.
Больш інфармацыі аб Цэнтры нямецкіх даследаванняў вы можаце атрымаць у каардынатара Цэнтра Веры Дзядок па эл. пошце: vera.dzyadok@ehu.lt