У развіцці гістарыяграфіі паўстання на тэрыторыі Беларусі пасляваенны перыяд з’яўляецца асабліва важным. На працягу амаль паўстагоддзя айчыннымі і замежнымі даследчыкамі быў зроблены велізарны крок наперад у распрацоўцы такой важнай навуковай праблемы. Была створана вялікая колькасць прац, у тым ліку комплексных манаграфій, артыкулаў і зборнікаў дакументаў, уведзены ў навуковы ўжытак цэлыя пласты гістарычных крыніц. Аднак на працягу гэтага – дастаткова доўгага – перыяду гістарыяграфія развівалася нераўнамерна: у пэўны час інтэнсіўнасць даследаванняў неверагодна павялічваліся, а ў іншыя істотна спадала. На працягу перыяду нараджаліся і занепадалі самыя розныя гістарыяграфічныя канцэпцыі і ацэнкі, нярэдка алагічныя і ўзаемасупярэчлівыя. Тым не менш, усе яны з’яўляюцца адлюстраваннем свайго часу і сведчаць пра цікавы шлях развіцця беларускай гістарычнай навукі. Раскрыццё перыпетый гэтага развіцця і стане прадметам разгляду на лекцыі.
22 мая 2025, 18.30 Мінск/ Вільнюс, 17.30 Варшава
Аўд. 303, Савічаус 17, Вільнюс