Цырымонія ўручэння дыпломаў ЕГУ 2019 года

Фота: Kilimas Arts

29 чэрвеня ў касцёле св. Кацярыны ў Старым горадзе Вільні адбудзецца ўрачыстая Цырымонія ўручэння дыпломаў выпускнікам Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) 2019 года. Чакаецца, што сёлета выпускнікамі ЕГУ стануць каля 200 будучых бакалаўраў і магістраў.

Падчас Цырымоніі выпускнікоў 2019 года павіншуе кіраўніцтва ўніверсітэта, сябры і партнёры ЕГУ. Беларускае трыё Vuelo Libro выканае некалькі кампазіцый падчас музычнага перапынку Цырымоніі.

Штогадовая ўзнагарода Выбітнаму выпускніку ЕГУ будзе таксама ўручана падчас Цырымоніі.

Пасля таго, як у 2004 годзе ЕГУ быў гвалтоўны зачынены ў Беларусі ды зарэгістраваны ў Вільні ў якасці прыватнага літоўскага ўніверсітэта ў 2006 годзе, 2286 выпускнікоў атрымалі бакалаўрскія, магістарскія і доктарскія дыпломы беларускага ўніверсітэта ў выгнанні.

За падрабязнай інфармацыяй пра Цырымонію сачыце за аднаўленнямі на сайце ўніверсітэта.

Месца правядзення Цырымоніі — касцёл св. Кацярыны, які месціцца па адрасе вул. Вільняўс 30, з’яўляецца адным з найбольш яскравых прыкладаў барочнай архітэктуры Вільні, пабудаваны Янам Глаўбіцам у 1743 годзе.

Назад