Анлайн-сустрэча пройдзе 23 сакавіка (чацвер) у 16:50 па Вільні.
Каманда распавядзе, чаму серыял з’явіўся менавіта зараз, і пакажа адзін эпізод (17 хвілін) – пра стваральніка «Беларускай дзелавой газеты» Пятра Марцава і яго яркія медыяпраекты. А потым госці і госцьі адкажуць на пытанні аўдыторыі.
У сустрэчы прымуць удзел:
- Надзея Белахвосцік (Press Club Belarus) – кіраўніца праекта і мадэратарка сустрэчы
- Алена Верашчагіна (Press Club Belarus) – прадзюсерка
- Дзмітрый Герчыкаў (Press Club Belarus) – сцэнарыст
- Раман Касціцын – адзін са стваральнікаў БДГ і герой серыяла
- Эдуард Мельнікаў – прафесар ЕГУ
Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна зарэгістравацца па спасылцы.