Дэпартамент сацыяльных навук ЕГУ запрашае на «LAW LUNCH»

Дэпартамент сацыяльных навук Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта запрашае на «LAW LUNCH»

 

За кубкам кавы мы абмяркуем:

  • Этычныя кодэксы ўніверсітэтаў, межы прававога рэгулявання;
  • Акадэмічную свабоду VS ўсёдазволенасць (чаго больш, правоў альбо
    абавязкаў?). Мову акадэмічнай свабоды;
  • Дрэс-код у асяроддзі студэнтаў-юрыстаў, універсітэцкі і
    постуніверсітэцкі перыяд;
  • Ці можна прыходзіць на заняткі з кавай, у піжаме, шапцы, з хатнім
    пітомцам (пітонам, напр.), сябрам, сабвуферам, і далей па спіску.

Будуць запрошаныя госці.

Мерапрыемства адбуздецца 22 мая a 14.00.

Фармат мерапрыемства гібрыдны. Мова мерапрыемства беларуская, руская.


Удзел у мерапрыемстве вольны, але патрэбна рэгістрацыя (колькасць месц афлайн абмежаваная).

Прыходзьце, будзе ці кава ці гарбата, а таксама штосьці яшчэ на ланч!

 

Назад