У праграме:
- DJ-сэты;
- лекцыі і гісторыі поспеху выпускнікоў ЕГУ;
- кірмаш вакансій з удзелам беларускіх некамерцыйных арганізацый, медыя і IT-кампаній;
- адкрытая дыскусія «Сучасная адукацыя: тэарэтычнае веданне або практычны вопыт?»;
- стендап-шоў;
- канцэрт беларускага музычнага гурта Naviband.
Поўная версія праграмы даступная па спасылцы: па-англійску; па-беларуску; па-руску.
Удзел у кар’ерным кірмашы – гэта ўнікальная магчымасць
- пазнаёміцца з вядучымі кампаніямі і патэнцыяльнымі працадаўцамі;
- атрымаць падрабязную інфармацыю аб працэсе працаўладкавання і патрабаваннях да кандыдатаў;
- якія спецыялісты сёння запатрабаваныя на рынку працы;
- набыць карысныя кантакты, пашырыць кола зносін і развіць камунікацыйныя навыкі;
- атрымаць ад практыкуючых HR-спецыялістаў экспертныя рэкамендацыі па складанні рэзюмэ і напісанні матывацыйных лістоў;
- знайсці прыдатныя вакансіі і стажыроўкі.
Фармат: опенэйр у кампусе ЕГУ.
Для каго: студэнты і выпускнікі; абітурыенты і іх бацькі; а таксама ўсе, каму цікавая кар’ера ў беларускіх кампаніях.
Калі: 23 чэрвеня з 12:00 да 19:30 (па Вільні і Мінску).
Дзе: Вільня, вул. Савічаўс 17, двор ЕГУ
Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна зарэгістравацца па спасылцы: для абітурыент_ак; для студэнт_ак; для выпускні_ц; для гасцей не з ЕГУ.
Уваход вольны.
Мерапрыемства праходзіць пры фінансавай падтрымцы Belarus Affairs Unit, U. S. Embassy in Vilnius, Lithuania.