ЕГУ запрашае на сумесную канферэнцыю «Што засталося ў нас ад ідэалаў паўстання 1863 года?»

24-25 кастрычніка адбудзецца канферэнцыя «Што засталося ў нас ад ідэалаў паўстання 1863 года?», арганізаваная Польскім інстытутам у Вільні, Амбасадай Польшчы ў Літве сумесна з Універсітэтам Вітаўта Вялікага і Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам (ЕГУ). Асновай мерапрыемстваў стануць дыскусіі, якія адбудуцца ў Вільні і ў Коўне.

 

Падчас дыскусіі будуць паднятыя наступныя пытанні:

  • Як падзяліць спадчыну Зыгмунта Серакоўскага і Кастуся Каліноўскага паміж літоўцамі, палякамі і беларусамі, і ці гэта патрэбна;
  • Чаму ідэалы свабоды XIX стагоддзя актуальныя па сённяшні дзень;
  • Якая павінна быць польская і літоўская гістарычная палітыка ў ЕС, і ці ёсць у ёй месца для Беларусі;
  • Як ушанаваць памяць рэвалюцыянераў 1863-1864 гадоў, чые астанкі былі знойдзены ў Вільні;
  • і іншыя.

У дыскусіі 24 кастрычніка (аўторак) у 18:00 у Віленскай карціннай галерэі (вул. Дзіджоі 4) прымуць удзел:

  • Праф. Антанас Кулакаускас (Універсітэт Вітаўта Вялікага, Коўна)
  • Праф. Багдан Ківиньскі (Універсітэт Кардынала Стэфана Вышынскага, Варшава)
  • Д-р Таццяна Чуліцкая (Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, Вільня)
  • Мадэратар – дац. Анджэй Пукшто (Універсітэт Вітаўта Вялікага, Коўна).

У дыскусіі 25 кастрычніка (серада) а 13:00, якая адбудзецца ва Універсітэце Вітаўта Вялікага ў Коўне (вул. Путвінскё 23-106), прымуць удзел:

  • Праф. Ёнас Вайчаноніс (Універсітэт Вітаўта Вялікага, Коўна)
  • Праф. Багдан Ківіньскі (Універсітэт Кардынала Стэфана Вышынскага, Варшава)
  • Д-р Таццяна Чуліцкая (Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, Вільня)
  • Мадэратар — Сымонас Язавіта (Універсітэт Вітаўта Вялікага, Коўна).

Дыскусія будзе праходзіць з сінхронным перакладам на польскую і літоўскую мовы.

Апісанне мерапрыемствы даступна на адмысловай старонцы ў Facebook.

Назад