Дадзенае мерапрыемства, апроч іншага, прысвечана хуткай публікацыі пераклада рамана пісьменніцы «Падзея». Раман будзе выдадзены на беларускай мове ўжо ў траўні гэтага года.
Падчас вэбінара выступіць перакладчык кнігі з французскай мовы, лектар Дэпартамента сацыяльных навук ЕГУ, д-р Уладзіслаў Іваноў.
Важна! Вэбінар адбудзецца 14 красавіка з 18.00 да 19.30 (па літоўскім часе) праз платформу Zoom. Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна зарэгістравацца па спасылцы.
Асноўная частка мерапрыемства пройдзе на беларускай мове, дэбаты і сесія пытанняў і адказаў – на беларускай і французскай мовах.