Еўрапейскі тыдзень моў у ЕГУ

Шаноўныя чальцы супольнасці ЕГУ!

Запрашаем Вас актыўна прыняць удзел у Еўрапейскім тыдні моў, які пройдзе з 2 па 14 кастрычніка. Гэта выдатная магчымасць палепшыць свае моўныя навыкі, паглыбіць веды аб розных еўрапейскіх мовах і культурах, а таксама зрабіць свой унёсак у агульную справу!

Усіх, хто актыўна прыме ўдзел у мерапрыемствах тыдня, мы ўзнагародзім спецыяльнымі сертыфікатамі ўдзельнікаў, якія пацвердзяць вашы намаганні і прыхільнасць да вывучэння і распаўсюджвання моў.

Чакаем вашага ўдзелу і ўнёску ў гэтыя значныя і цікавыя тыдні!

На мерапрыемстве будзе адбывацца фота- і відэаздымка.

Праграма мерапрыемства

2–14 кастрычніка. Выстава “Пачуй беларускую мову рукамі”. 1-ы паверх, калідор, бібліятэка. 

11 кастрычніка, 18:00. Літаратурна-паэтычны вечар. Бібліятэка. 

10 кастрычніка, 12:30. Бясплатная экскурсія ў Сейм. Рускамоўны гід. Колькасць удзельнікаў абмежаваная. Рэгістрацыя па электроннай пошце да 7 кастрычніка: library@ehu.lt 

12 кастрычніка,
10:00. Майстар-класы па вывучэнні моў, віктарыны і гульні, прызы. Гасцініца “Караліна”, аўдыторыя K1.
10:00 – Нямецкая мова (Ірэна Высоцкая);
10:50 – Перапынак (кава, чай);
11:00 – Польская мова (Карына Басюль);
11:50 – Перапынак (кава, чай) Салодкі размоў: прынясі печыва сабе і сябру;
12:30 – Англійская мова (Дзяніс Тушынскі і выкладчыца з ЗША Анджэла Дадак);
13:20 – Перапынак (кава, гарбата);
13:30 – Літоўская мова (Вілія Черняўская і парады студэнтаў, якія гавораць па-літоўску);
14:20 – Перапынак (кава, гарбата);
14:30 – Французская мова (Стэфані Каралёў);
15:00 – Перапынак (кава, гарбата);
15:10 – Прэзентацыі студэнтаў ЕГУ і Erasmus.

Назад