Фотаздымак года World Press Photo: эвалюцыя погляду. Як фатаграфія адлюстроўвае рэальнасць?

Паважаныя сябры!

Аддзел па справах студэнтаў і міжнароднай мабільнасці запрашае вас на лекцыю Іллі Піліпенкі “Фотаздымак года World Press Photo: эвалюцыя погляду. Як фатаграфія адлюстроўвае рэальнасць”.

Сустрэча прысвечана аднаму з самых прэстыжных еўрапейскіх конкурсаў дакументальнай фатаграфіі — World Press Photo — і аналізу “фатаграфіі года” за апошнія 25 гадоў.

Дата: 23 студзеня
Час: 18:00 (па Вільнюсе)
Фармат: анлайн, ZOOM
Мова сустрэчы: руская

Пра спікера:
Ілля Піліпенка — фатограф, даследчык фатаграфіі і кінарэжысёр. Былы супрацоўнік музея “Росфота” (Санкт-Пецярбург), куратар міжнароднага фестывалю сацыяльнай фатаграфіі «Перспектывы» (2023), рэцэнзент міжнароднага медыяфестывалю ў Ерэване (2024). Сузаснавальнік дакументальнага праекта «Нябачныя гарады» (2014–2018), куратар віртуальнай фотагалерэі «F11» і аўтар Telegram-канала «Досвед фатаграфіі».

Спасылка на рэгістрацыю.

Будзем рады вас бачыць!

Назад