Лекцыі будуць чытаць запрошаныя даследчыкі з Беларусі, Украіны і Расіі, якія атрымліваюць зараз стыпендыйную падтрымку ва ўніверсітэце. Адна з задач універсітэта – падтрымка тых навукоўцаў, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсій і за выказванне антывайсковай пазіцыі.
Таксама ўніверсітэт намагаецца падтрымліваць і навукоўцаў з Украіны, якія знаходзяцца ў складанай сітуацыі расійскай вайсковай агрэсіі. Мова лекцый – беларуская, украінская і расійская.
Распачнецца гэты цыкл 19 кастрычніка з круглага стала «Палітычная дыскусія ў сучасным свеце: выклікі і перспектывы».
Круглы стол і далейшыя лекцыі будуць адбывацца ва аўдыторыі 303 корпуса ЕГУ (Vilnius, Savičiaus g. 17).
Таксама лекцыі будуць трансліравацца праз ZOOM, для рэгістрацыі на курс лекцый анлайн, калі ласка, запоўніце наступную форму.
19.10.2023, 18.00, ЕГУ, аўдыторыя 303
Круглы стол «Палітычная камунікацыя ў сучасным свеце: выклікі і перспектывы»
Роля палітычнай камунікацыі ўнутры грамадстваў і ў міжнародных адносінах – вызначэнне агульнасці інтарэсаў, мэт і спосабаў іх дасягнення – становіцца асабліва запатрабаванай ва ўмовах «палікрызісу» (гісторык Адам Туз). 2020-я гады ў гэтых адносінах як працягваюць ранейшыя тэндэнцыі ва ўзаемадзеянні паміж рознымі палітычнымі і геапалітычнымі гульцамі, так і ствараюць новыя выклікі. 2022 год – уварванне Расіі ва Украіну і рэзкае абвастрэнне міжнародных адносін – не толькі перагрупаваў альянсы, выявіўшы новыя супольнасці інтарэсаў. Унутры грамадстваў ідэалагічная палярызацыя працягвае паглыбляцца; на міжнароднай арэне, доўгаіграючыя канфлікты паміж краінамі працягваюць заставацца фактарам у міжнародных адносінах. Новая сітуацыя патрабуе знайсці баланс паміж канфліктнасцю, дыялогам і кампрамісам. Адначасова пытанні прапаганды, дэзінфармацыі і ролі новых сродкаў масавай камунікацыі як ніколі востра стаяць на парадку дня.
Пытанні, якія мы плануем абмеркаваць, датычацца розных аспектаў палітычнай камунікацыі ў сучасным грамадстве. Як змяняецца грамадскі дыскурс ва ўмовах абвастрэлага геапалітычнага супрацьстаяння і пад уздзеяннем новых форм масавай камунікацыі, якія формы прымае? Якую ролю палітычная камунікацыя іграе ў міжнародных адносінах? Як дзяржавы і грамадзянскія супольнасці спраўляюцца са спадчынай ранейшых канфліктаў, як ідзе абмеркаванне контураў будучай сістэмы міжнароднай бяспекі?
Эксперты:
- канд. псіхал. навук Аксана Улановіч (ЕГУ)
- д-р філал. навук Ала Кожынава (Польская Акадэмія навук)
- канд. паліт. навук Андрэй Костыраў (ЕГУ)
Мадэрацыя:
- канд. сацыял. навук Аляксей Ластоўскі (ЕГУ)