Галоўная ўвага будзе нададзеная адрасам БНР у Мінску, Гродне, Магілёве, Брэсце,Гомелі, мясцінам, звязаным са Слуцкім збройным чынам. Увазе ўдзельнікаў будуць прадстаўленыя два новыя выданні ЕГУ: шляхаводнік па мясцінах БНР у Гродне аўтарства Андрэя Чарнякевіча і калектыўная праца “Шляхамі БНР”.
Праграма:
- Уступнае слова (Сяргей Харэўскі, Валянцін Мазец);
- Праблема вывучэння Беларускай Народнай Рэспублікі (Андрэй Чарнякевіч);
- Невядомая БНР: матэрыялы Цэнтральнага дзяржаўнага архіва Літвы і Музея памяці ахвяраў генацыду (Юрась Бачышча);
- Адрасы БНР у Мінску: новыя акрыцці (Уладзімер Ляхоўскі).
Віртуальны шпацыр па адрасах БНР у:
- Мінску(Сяргей Харэўскі, Валянцін Мазец);
- Гародні (Андрэй Чарнякевіч);
- Магілёве (Аляксандр Агееў, Ігар Пушкін);
- Берасьці (Ірына Лаўроўская);
- Гомелі (Валянціна Лебедзева);
- Слуцка-Капыльскім рэгіёне (Іна Соркіна).
Падсумаванне: Сяргей Харэўскі, Уладзімер Ляхоўскі.
Мерапрыемства адбудзецца ў Мінску ў адукацыйным цэнтры «Прапілеі» (вул. Чэхава, 3) а 18-й гадзіне.