Летняя школа-2024: «Спадчына і культурныя правы: у пошуках суб’ектнасці і легітымнасці»

Нашу чарговую летнюю школу мы вырашылі прысвяціць тэме пошуку і рэалізацыі суб’ектнасці і легітымнасці ў сферы спадчыны і культурных правоў. У працы школы прымуць удзел вядучыя беларускія і міжнародныя эксперты і эксперткі ў галіне культурных правоў, спадчыны і урбаністыкі.

Кожны дзень школы будзе складацца з трох частак:

  • лекцыі эксперта_к і даслед_ніц;
  • індывідуальныя прэзентацыі ўдзельніц і ўдзельнікаў школы, прысвечаныя ўласным рэалізуемым даследаванням або праектам па апісанай вышэй праблематыцы;
  • крэатыўная майстэрня.

Вынікам школы стане стварэнне ўдзельнікамі эсэ або іншых крэатыўных твораў, прысвечаных тэмам, якія будуць абмяркоўвацца. Аўтары і аўтаркі найлепшых работ атрымаюць міні-стыпендыі для працягу даследаванняў або развіцця сваіх прафесійных навыкаў. 

Да ўдзелу ў школе запрашаюцца:

  • студэнт_кі і маладыя даследчы_цы культуры, спадчыны і ўрбаністыкі;
  • актывісты і актывісткі грамадзянскай супольнасці;
  • маладыя прафесіяналы з тых жа сфер. 

Летняя школа пройдзе ў гібрыдным вочна-дыстанцыйным фармаце з 15 па 19 ліпеня. Вочная частка будзе арганізавана ў Вільні ў памяшканнях ЕГУ.

Рабочыя мовы школы: беларуская, руская, англійская.

Для ўдзелу запоўніце дадзеную форму да 25 красавіка.

Для абмежаванай колькасці ўдзельнікаў, па запыце і ў залежнасці ад наяўных рэсурсаў, будзе прапанавана пражыванне ў гатэлі, а таксама кампенсацыя транспартных выдаткаў і харчавання падчас семінара. Арганізатары не могуць гарантаваць адкрыццё літоўскай візы. 

Арганізатары не будуць весці аўдыё-відэа запіс мерапрыемстваў школы, а таксама абавязваюцца прытрымлівацца захадаў інфармацыйнай бяспекі для ўдзельнікаў школы. 

У выпадку дадатковых пытанняў пішыце на адрас stsiapan.stureika@ehu.lt (Сцяпан Стурэйка).

Праект спансіруецца ўрадам ЗША.

 

Назад