Міжнародная канферэнцыя «Фронтавая лінія Васіля Быкава: паміж літаратурай і кіно»

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) сумесна з Лабараторыя даследаванняў візуальнай культуры і сучаснага мастацтва Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта праводзіць міжнародную канферэнцыю праводзіць міжнародную канферэнцыю «Фронтавая лінія Васіля Быкава: паміж літаратурай і кіно».

Дата канферэнцыі: 24-25 верасьня 2024 г.

Месца правядзеньня: Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, вул.Savičiaus, 17, Вільня, Літва.

Гэтай канфэрэнцыяй мы хочам адзначыць 100-годзьдзе зь дня нараджэньня Васіля Быкава, якое адзначаецца ў 2024 годзе.

Жыцьцё і уяўны сьвет выдатнага беларускага пісьменьніка Васіля Быкава былі сфармаваныя фронтавой лініяй, як у асабістым, так і ў палітычным плане. У драматычных аповесьцях і апавяданьнях Быкава героі аказваюцца па розныя бакі гэтай лініі, сутыкаюцца зь ёй або перасякаюць яе. Часьцей за ўсё, гэта не фізычная лінія на ваеннай карце, а мяжа, за якой ляжыць варожы сьвет. Яна можа праходзіць узьдоўж сельскай дарогі побач зь вёскай на акупаванай тэрыторыі. У той жа час гэтая лінія можа праходзіць і «праз» псіхіку герояў у моманты іх экзыстэнцыяльнага крызісу.

Мэтафару фронтавой лініі можна прымяніць і да неадназначных, рухомых, «партызанскіх» адносінаў Васіля Быкава з савецкай сыстэмай, якую ён крытыкаваў, але пры гэтым атрымліваў ад яе вышэйшыя ўзнагароды: Ленінскую прэмію па літаратуры і званьне народнага пісьменьніка. Кульмінацыяй яго напружанага супрацьстаяньня сыстэме стаў  ўдзел у Беларускім народным фронце ў 1990-х гадах,  потым эміграцыя і вяртаньне,  i такім чынам,  адбылося перасячэньне «фронтавой лініі» з пастсавецкай Беларуссю.

Гістарычны і біяграфічны кантэксты твораў   Васіля Быкава пераламляюцца на стыку двух мэдыя — літаратуры і кінематографа. Яго творы ляглі ў аснову многіх экранізацыяў (колькасьць якіх не параўнаецца ні з адным іншым беларускім пісьменьнікам), хаця гэта не значыць, што яго адносіны з кінематографам былі простымі. Акрамя таго, творы пісьменніка неаднаразова ставіліся ў тэатрах –  як у савецкі час час, так і ў незалежнай Беларусі.  Аднак гэты сюжэт гэтак жа мала даследаваны, як і пытанне аб адаптацыі яго твораў у кіно.Таму тэатральныя пастаноўкі паводле твораў Васіля Быкава таксама будуць абмеркаваны ў межах канферэнцыі.

Зіна Гімпелевіч

Васіль Быкаў: жыцьцё й творчасьць (Zoom) Мадэратар – Ціхан Чарнякевіч
24 верасьня 2024 г.

17.00 – 18.00 (ZOOM)
Cпасылка для рэгістрацыі: https://forms.gle/4YkeCwtmLNWhTpy67

Прафесар Зіна Гімпелевіч – Prof. Эмерыта, University of Waterloo, Department of Germanic and Slavic Studies (Канада).
Аўтарка 17 кніжных публікацый і каля 80 артыкулаў у акадэмічных выданнях, а таксама 9 манаграфій, дзве з якіх прысвечаны жыццю і творчасці беларускага пісьменніка Васіля Уладзіміравіча Быкава. Зіна Гімпелевіч з'яўлялася прэзідэнтам Канадскай асацыяцыі славістаў. Разам з Івонкай Сурвілай і Паўлінай Сміт-Пашкевіч заснавала Канадскі фонд для дзяцей Чарнобыля. З 2017 г. з'яўляецца ганаровым членам Саюза беларускіх пісьменнікаў. Яе працы публікуюцца на ангельскай, беларускай і рускай мовах.

Лекцыя прысвечана жыццю і творчасці найбуйнейшага беларускага пісьменніка 20-га й нонешнега стагоддзяў Васіля Ўладзіміравіча Быкава. Аўтар спадзяецца, што гонар нашай нацыі,  Васіль Быкаў, ёсць чалавекам, які будзе й застанецца на векі вякоў у сэрцах беларусаў. Біяграфія і творы пісьменніка павінны растлумачыць чытачу, як Быкаў стаў Быкавым.
Задачы лекцыi — не толькі пазнаёміць чытачоў Беларусі і свету з творчасцю таленавітага пісьменніка, але й напомніць суайчыннікам і сябрам Беларусі пра цяжкую гісторыю беларускага народу за ўсё існаваньне нашай шматпацярпелай краіны. У гэтым сэнсе слухачы дазнаюцца на прыкладзе яго жыцця і твораў шмат цікавага й пра сваіх продкаў, сваякоў, сучасных суайчыньнікаў, а галоўнае — і ўпэўнена, што і пра саміх сябе.

Праграма мерапрыемства – націсніце тут.

Зіна Гімпелевіч – Васіль Быкаў: жыцьцё й творчасьць (Zoom)

Удзел у канфэрэнцыі онлайн таксама магчымы (толькі для анлайн-удзельнікаў).  Калі ласка, зарэгіструйцеся па спасылцы: https://forms.gle/4YkeCwtmLNWhTpy67

Назад