Міжнародная канферэнцыя па вывучэнню дэкаланізацыі ў адукацыі і навуковых даследаваннях у Беларусі і Украіне

З 28 па 30 верасня ў Вільнюсе адбудзецца Міжнародная канферэнцыя «Дэкаланізацыя адукацыі і навуковых даследаванняў у Беларусі і Украіне: тэарэтычныя выклікі і практычныя задачы».

Асноўная задача мерапрыемства – спрыяць міждысцыплінарнаму абмеркаванню праблем дэкаланізацыі ў кантэксце беларускага і ўкраінскага грамадстваў. Арганізатарамі выступаюць:

  • Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (Вільнюс, Літва)
  • Украінскі каталіцкі ўніверсітэт (Львоў, Украіна)
  • Карлаў універсітэт (Прага, Чэхія)

Удзельнікі канферэнцыі плануюць заглыбіцца як у тэарэтычныя, канцэптуальныя праблемы, так і прапанаваць канкрэтныя практычныя стратэгіі рэалізацыі дэкаланізацыі адукацыі, гуманітарных і сацыяльных навук.

Вядомыя навукоўцы, эксперты і практыкі з розных абласцей збяруцца, каб абмеркаваць актуальныя тэмы, у тым ліку вынікі і ўрокі посткаланіяльных даследаванняў у Беларусі і Украіне, ролю ўніверсітэтаў як рухавікоў дэкаланізацыі, праблемы, якія паўстаюць на перасячэннях працэсаў дэкаланізацыі, нацыянальнага будаўніцтва і еўрапеізацыі.

Запланавана мноства цікавых сесіяў, улучаючы дыскусіі, тэматычныя панэлі і працоўныя групы.

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, украінская і англійская.

Па выніках запланаваны адмысловы тэматычны спецвыпуск часопісу «Топас», дзе будуць змешчаны матэрыялы канферэнцыі. Гэта абяцае забяспечыць трывалую платформу для распаўсюду тых даследаванняў і ідэяў, якія будуць высунуты падчас канферэнцыі.

Пасля канферэнцыі відэазапісы пленарных пасяджэнняў будуць апублікаваныя на YouTube-канале ЕГУ.

Па пытаннях адносна канферэнцыі або за дадатковай інфармацыяй можна звярнуцца да Арганізацыйнага камітэту па адрасе decolonization-conference@ehu.lt.

Атрымаць больш падрабязную інфармацыю аб канферэнцыі, зарэгістравацца ў якасці госця і сачыць за абнаўленнямі праграмы можна на афіцыйным сайце https://www.vilniusdecolonization.com/.

Мерапрыемства адбудзецца ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце: Літва, Вільнюс, вул. Савічаўса, 17.

Назад