У ЕГУ адбудзецца семінар: Раскрыццё гістарычнага кантэксту былых земляў Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі

Цэнтр беларускіх і рэгіянальных даследаванняў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў супрацоўніцтве з Гуманітарным факультэтам Украінскага каталіцкага ўніверсітэта правядзе даследчы семінар пад назвай «‎Былыя землі Рэчы Паспалітай як частка Расейскай імперыі: пераасэнсаванне структураў залежнасці, механізмаў інтэграцыі і варыянтаў супрацьстаяння». Семінар праводзіцца пры падтрымцы Open Society University Network (OSUN).

Гэты семінар мае на мэце разгледзець, якім чынам дэбаты пра дэкаланізацыю, справакаваныя паўнамаштабным уварваннем Расеі ва Ўкраіну, уплываюць на разуменне гісторыі земляў Рэчы Паспалітай анексаваных Расійскай імперыяй ў канцы XVIII стагоддзя, з асаблівым акцэнтам на землі былога Вялікага княства Літоўскага і Правабярэжнай Украіны.

Аднадзённы семінар пройдзе ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце і збярэ разам даследчыкаў з Украіны, Беларусі, Літвы, Польшчы і Нямеччыны зацікаўленых у параўначай і міждысцыплінарнай гісторыі Расейскай імперыі падчас доўгага XIX стагоддзя.

Семінар пройдзе ў ЕГУ у гібрыдным фармаце 14-га лютага 2024 года.

Рэгістрацыя

Назад