Серыя вэбінараў Women in Tech. Вольга Давыдзік: Песімізм і аптымізм будучыні: будучыня свет(аў) у стратэгіях фемінізму і IT-тэхналогій

Філасофіня і даследчыца Вольга Давыдзік у сваёй лекцыі «Песімізм і аптымізм будучыні» звернецца да аналізу кіберфемініскіх практык і тэорый у асэнсаванні сучаснага грамадства і аналізе беларускіх падзей.

Для серыі вэбінараў Women in Tech Вольга Давыдзік сфакусуецца на тым, як фемінісцкія даследчыя оптыкі аналізуюць сацыяльна-палітычныя трансфармацыі, якія адбываюцца, якія механізмы і інструменты яны бачаць у якасці пераўтваральных прастор сумеснага пражывання. Канец XX і самы пачатак XXI стагоддзяў сталі яскравай ілюстрацыяй таго, як новыя інструменты і механізмы, якія ствараюцца лічбавай прасторай, у тым ліку, прыводзяць да развіцця прынцыпова іншых форм сацыяльных інстытутаў. ІТ-тэхналогіі ў пратэстах могуць з’яўляцца інструментам не толькі для аб’яднання ў сетцы, актывізму, рэагавання, стварэння платформ для вырашэння бягучых задач, але і для замацавання наступных змяненняў сацыяльна-палітычных сістэм, іх інстытуцыяналізацыі.

У рамках вэбінар спікерка пагаворыць аб тым:

  • Як мяккія тактыкі супраціву спрыяюць паступоваму развінчванню машыны патрыярхата?
  • Якую ролю ў гэтым працэсе гуляюць IT-тэхналогіі і як мы можам казаць аб пазітыўнай сумеснай будучыні ў перыяд трагедый?
  • Як тэхнафемінізм (або фемінізму і тэхналогіі) уяўляюць аптымістычныя і песімістычныя стратэгіі будучыні?

Вебінар адбудзецца 23 сакавіка ў 18:00 (Варшава) 19:00 (Вільня) 20:00 (Менск). Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна зарэгістравацца.

Вольга Давыдзік – магістр філасофіі, даследчыца, дактарантка даследчай праграмы культуры крытыкі ва ўніверсітэце Leuphana, Германія. Яе артыкулы выходзілі ў syg.ma, Мастацкім часопісе, каталогу выставе «Кожны день». Фокус даследаванняў: тэорыя нацый, нацыянальная ідэнтычнасць / каланіялізм, посткаланіялізм, эмансіпацыя / біяпалітыка / фемінізм, тэорыя антыросту, эканоміка клопату / новая анталогія, формы калектываў.

Назад