Выстава, прысвечаная Францыску Скарыне ў бібліятэцы ЕГУ

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае ўсіх жадаючых на кніжную выставу, прысвечаную Францыску Скарыне, якая пройдзе ў бібліятэцы ЕГУ з 1 сакавіка па 10 красавіка.

Сёлета спаўняецца 500 гадоў заснавання ў Вільні друкарні і выдання Францыскам Скарынам першай кнігі ў Вялікім Княстве Літоўскім — «Малой падарожнай кніжкі» (1522). Гэтая падзея стала выключна важнай у гісторыі культуры, пісьменства і рэлігіі Ўсходняй Еўропы. Памяці выбітнага сына Беларусі, лекара, кніжніка і батаніка, Францыска Скарыны з Полацка, прысвечаная нашая выстава кніг у бібліятэцы ЕГУ. Выстава будзе праходзіць з 1 сакавіка 15.00 па 10 красавіка. Сардэчна запрашаем!

Назад