Міжнародны студэнцкі круглы стол «Унутранае і знешняе, “роднае” і “чужое”, нацыянальнае і міжнароднае: праблемы разумення права ў сучасных умовах»

25 траўня Цэнтр канстытуцыяналізму і правоў чалавека Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта сумесна з факультэтам права і міжнародных зносін Кіеўскага ўніверсітэта імя Барыса Грынчэнкі (Украіна) арганізуюць міжнародны студэнцкі круглы стол «Унутранае і знешняе, “роднае” і “чужое”, нацыянальнае і міжнароднае: праблемы разумення права ў сучасных умовах» і запрашаюць усіх жадаючых прыняць удзел у мерапрыемстве.

Праца круглага стала плануецца ў рамках секцый:

  • Суадносіны нацыянальнага і міжнароднага права;
  • Калізіі ў нацыянальным і міжнародным праве;
  • Рэалізацыя, абарона і аднаўленне парушаных правоў у нацыянальнай і міжнароднай прасторы;
  • Уплыў міжнароднага права на фарміраванне прававой сістэмы дзяржавы;
  • Міжнародныя інстытуты забеспячэння правоў і свабод чалавека;
  • Роля і месца рашэнняў ЕСПЧ ў Нацыянальнай судовай сістэме;
  • «Erga Omnes», або адзін за ўсіх і ўсе за аднаго ў практыцы рэалізацыі нормаў міжнароднага права.

Важна! Круглы стол адбудзецца ў фармаце анлайн на платформе Google Meet 25 траўня з 10:45 да 16:00 (па Вільні / Кіеву / Мінску).

Праграма мерапрыемства:

  • 10:45-11:00 Падключэнне ўдзельнікаў круглага стала да анлайн-платформы правядзення;
  • 11:00-11:30 Прывітальнае слова і абмеркаванне фармату працы па секцыях;
  • 11:30-16:00 Праца дыскусійных платформ (секцый).

Рабочыя мовы круглага стала: англійская, украінская, беларуская.

Матэрыялы і рэгістрацыйныя формы для ўдзелу ў круглым стале прымаюцца выключна ў электронным варыянце па адрасе globalstudassociation@gmail.com да 15 траўня. Падрабязныя патрабаванні да афармлення матэрыялаў, рэгістрацыйная форма і кантакты арганізатараў даступныя па спасылцы.

Удзел у мерапрыемстве стале з’яўляецца бясплатным. Кожны ўдзельнік Міжнароднага студэнцкага круглага стала атрымае сертыфікат аб удзеле.

Назад