5 красавіка адбудзецца Літаратурны майстар-клас дактаранткі ЕГУ Ксеніі Шталенковай «Кніжнае дэтэктыўнае агенцтва Underwood», а таксама лекцыя выпускніцы ЕГУ Аляксандры Логвінавай «Палітыка, паэтыка і сусветная літаратура: як кнігі не/перасягаюць межы». Акрамя таго, у гэты дзень госці фестывалю змогуць паўдзельнічаць у інтэрактыўным перфомансе па матывах кнігі дацэнта Дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў ЕГУ пісьменніка Віктара Марціновіча «Post MoWa» ад Аляксея Стрэльнікава.
7 красавіка пройдзе прэзентацыя спецвыпуску часопіса Цэнтра даследванняў філасофскай антрапалогіі ЕГУ Topos (№2, 2018), прысвечанага вайне на Усходзе Украіны. Акрамя таго, пройдзе дыскусія «Жаночая літаратура: змена парадыгмы» пры ўдзеле выпускніцы ЕГУ, пісьменніцы і літаратуразнаўцы Вольгі Гапеевай у якасці мадэратара.
Поўная праграма мерапрыемстваў даступная онлайн.