Сустрэча, прысвечаная беларускаму лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру 2022 года, арганізавана Цэнтрам беларускіх і рэгіянальных даследаванняў, а таксама Цэнтрам канстытуцыяналізму і правоў чалавека Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.
Мерапрыемства дасць магчымасць даведацца пра дзейнасць Беларускага грамадскага дзеяча і праваабаронцы, Алеся Бяляцкага. Больш за тое, падчас сустрэчы вы пазнаёміцеся і з жонкай Нобелеўскага лаўрэата – Наталляй Пінчук.
Адбудзецца відэапрэзентацыя выступу Алеся Бяляцкага перад ягоным арыштам, а таксама чытанне твораў праваабаронцы, выступы сяброў і аднадумцаў.
Наталля Пінчук скончыла Гомельскі ўніверсітэт па спецыяльнасці выкладчык гісторыі. Яна выкладала ў Беларускім гуманітарным ліцэі, Беларускай акадэміі мастацтваў. Аўтарка артыкулаў пра беларускае ювелірнае мастацтва сярэднявечча, кнігі пра ювелірнае мастацтва Беларусі, а таксама падручніка па гісторыі Беларусі для замежных студэнтаў.
Мы запрашаем усіх жадаючых!
Калі ласка, пацвердзіце сваю прысутнасць тут да 30 сакавіка, 11.00.