Тopos: працягваецца збор артыкулаў у новы нумар

Філасофска-культуралагічны часопіс Тopos анансуе збор артыкулаў у новы нумар (№ 2, 2019). Тэма нумара — «Перасоўваючы межы: трансфармацыі суб’ектаў, цел і практык у эпоху новых медыцынскіх тэхналогій».

Мы запрашаем адсачыць і прааналізаваць, якія змены адбываюцца з чалавечымі суб’ектамі – іх целамі і самасцямі, спосабамі публічнага і прыватнага ўзаемадзеяння – у сувязі з разнастайнымі тэхналагічнымі і інстытуцыянальнымі навацыямі ў медыцыне, якія былі рэалізаваны за апошнія некалькі дзесяцігоддзяў. Асаблівую ўвагу прапаноўваецца надаць ужыванню і распаўсюду найноўшых біятэхналогій у медыцынскай сферы (як у глабальным, так і ў лакальным кантэкстах) і таму, якія з гэтага вынікаюць калізіі ў плане экзістэнцыйнага досведу, маральнага ацэньвання і неабходнасці прававой рэгламентацыі. Таксама нас цікавіць, як змяняецца свядомасць пацыентаў з аднаго боку, а з другога – самарэфлексія экспертнай медыцынскай супольнасці ў сувязі з паступовай лібералізацыяй грамадскага жыцця і культурнай глабалізацыяй у постсавецкіх краінах.

Ніжэй прапаноўваецца шэраг больш канкрэтных пытанняў і тэм для абмеркавання (спіс не з’яўляецца вычэрпным):

  • Медыцына 4П: сацыяльныя перспектывы і этычныя калізіі,
  • Межы паміж лячэннем і ўдасканаленнем,
  • Пераасэнсаванне смерці і памірання ў эпоху новых медыцынскіх тэхналогій,
  • Дэ-стыгматызацыя анкалагічных хворых,
  • «Нейрахімічныя самасці»: распаўсюд ужывання антыдэпрэсантаў як сацыяльная і антрапалагічная праблема, 
  • Распаўсюд і рэгламентаванне дапаможных рэпрадукцыйных тэхналогій у постсавецкіх грамадствах,
  • «Наратыўны паварот» у медыцыне: вынікі/перспектывы практычнага ўжывання ў заходнім і ўсходнееўрапейскім кантэкстах,
  • Выбар versus клопат: альтэрнатыўныя логікі ўзаемадзеяння дактароў і пацыентаў у біямедыцыне. 

Тэрмін на прадстаўленне артыкулаў – да 20 жніўня.

Матэрыялы, калі ласка дасылайце па адрасу: journal.topos@ehu.lt. Падрабязней глядзіце інфармацыю на сайце часопіса.

Назад