Дыскусія пройдзе вочна з трансляцыяў ужывую.
«Эканоміка ведаў» – выраз, які акрэслівае найбольш перадавую фазу эканамічнага развіцця, характэрную для пост-індустрыйных грамадстваў. На гэтым этапе менавіта веды пачынаюць граць ключавую ролю ў развіцці эканамічнай сферы; вытворчасць ведаў становіцца рухаючай сілай развіцця краіны і грамадства. Адпаведна, інвестыцыі ў адукацыю і навуковыя даследаванні становяцца прыярытэтамі ў дзяржаўнай палітыцы.
У сучасным свеце патэнцыял краіны ацэньваецца, сярод іншага, на падставе вымярэння ўзроўню эканомікі ведаў. З гэтай мэтай быў распрацаваны спецыяльны індэкс – The Knowledge Economy Index (KEI). У 2019 годзе Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця апублікаваў індэксы эканомікі ведаў 38 краінаў, з якімі ён супрацоўнічае. У тройку лідэраў увайшлі: Эстонія, Славенія і Літва. Беларусь у гэтым рэйтынгу заняла 11 месца, што было абумоўлена ў першую чаргу інтэнсіўным развіццём Парку высокіх тэхналогіяў, якое пачалося пасля прыняцця Дэкрэту «Аб развіцці лічбавай эканомікі» ў 2017 годзе. Пры гэтым інвестыцыі ў сферу адукацыі і навукі заставаліся ў Беларусі традыцыйна нізкімі.
Дыскусія праводзіцца з мэтай абмену досведам і ідэямі адносна актуальнага стану справаў і перспектываў развіцця эканомікі ведаў у Літве і Беларусі.
Пытанні для абмеркавання:
- Асаблівасці развіцця і прасоўвання эканомікі ведаў у Літве: палітычныя рашэнні і сацыяльны кантэкст.
- Перспектывы развіцця эканомікі ведаў у дэмакратычнай Беларусі: перадумовы і складанасці.
- Сувязь паміж адукацыяй і развіццём эканомікі ведаў. Якія змены ў сістэме адукацыі былі/застаюцца неабходнымі?
- Якая роля сацыягуманітарных навук у развіцці эканомікі ведаў?
- У якой ступені дэмакратыя спрыяе развіццю эканомікі ведаў?
Удзельнікі дыскусіі:
- Андрус Кубілюс – дэпутат Еўрапейскага парламенту; у 1999-2000 гадах і 2008-2012 гадах быў прэм’ер-міністрам Літвы.
- Рымантас Жылюс – дарадца прэм’ер-міністра Літвы; у 2009-2011 гадах быў віцэ-міністрам эканомікі Літвы, у 2011-2012 гадах – міністрам эканомікі Літвы.
- Павел Данейка – беларускі эканаміст, адміністрацыйны дырэктар Цэнтру эканамічных даследаванняў BEROC.
- Альміра Усманава – філосаф, прафесар Дэпартаменту сацыяльных навук ЕГУ, у 2005-2014 гадах кіравала Дэпартаментам медыя ЕГУ.
Мадэратар дыскусіі:
Таццяна Шчытцова – філосаф, прафесар ЕГУ, прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі.
Арганізатары дыскусіі:
- Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, Вільня
- Платформа беларускай экспертнай супольнасці «Банк ідэяў»
- Офіс Святланы Ціханоўскай
Дыскусія адбудзецца па адрасе: ЕГУ, вул. Савічаўс 17, Сенацкая заля.
Для ўдзелу ў дыскусіі просім зарэгістравацца па спасылцы.
Трансляцыю ўжывую дыскусіі можна будзе глядзець тут.