Вікторыя Сергіенка “Нашы людзі” ў Ватыкане: літоўскія агенты КДБ ў першыя гады “Ostpolitik” (1958-64)

Вікторыя Сергіенка

“Нашы людзі” ў Ватыкане: літоўскія агенты КДБ ў першыя гады “Ostpolitik” (1958-64)

3 кастрычніка 2024

На англійскай мове

18.30

Ауд. 303

Вікторыя Сергіенка – даследчыца ў Нямецкім гістарычным інстытуце ў Варшаве. У 2014 годзе яна скончыла аспірантуру кафедры гісторыі Кіеўскага нацыянальнага універсітэта імя Тараса Шаўчэнкі дысертацыяй на тэму “Фармаванне і дзейнасць праваслаўных брацтваў ў левабярэжнай Украіне (1864-1917)”. Даследчыца спецыялізуецца на вывучэнні рэлігійнай і сацыяльнай гісторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў XIX–XX стагоддзях. У апошні час яна працавала над гісторыя русафільства і украінафільства ва ўсходняй Славакіі ў міжваенны час. Цяпер Вікторыя ўдзельнічае ў міжнародным праекце, які вывучае перыяд праўлення Папы Пія XII і носіць назву “Глабальны пантыфікат Пія XII. Каталіцызм у падзеленым свеце, 1945-1958”

Лекцыя праводзіцца Цэнтрам беларускіх і рэгіянальных даследаванняў ў межах праграмы падтрымкі Scholars at risk.

Назад