Падчас вэбінара лектар Дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў, мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі:
- раскажа, што такое спадчына і чаму неабходна яе вывучаць;
- паразважае пра тое, ці магчымая будучыня без мінулага;
- пагрузіць удзельнікаў у чароўны свет мастацтва і гісторыі;
- адкажа на пытанні абітурыентаў аб праграме «Еўрапейская спадчына».
ВАЖНА! Вэбінар адбудзецца 5 ліпеня а 17:00 у Zoom. Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца па спасылцы.
У рамках Прыёмнай кампаніі-2022 Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт штотыдзень праводзіць вэбінары для абітурыентаў, падчас якіх распавядае пра паступленне ва ўніверсітэт, даступныя праграмы, жыццё ў Вільні і шмат іншага. Сачыце за абнаўленнямі на сайце і ў сацыяльных сетках ЕГУ (@ehuofficial).