Запрашаем вас прыняць удзел у традыцыйным конкурсе дызайну калядных электронных паштовак! Работы будуць ацэньвацца камісіяй са складу Аддзела камунікацыі і маркетынгу і Службы па справах студэнтаў.
Калядная паштоўка пераможніцы / пераможцы будзе разаслана ўсёй супольнасці ЕГУ, партнёрам і сябрам Універсітэта. Перамож_ніца атрымае заахвочвальны ганарар у памеры €100, а ўдзельні_цы, заняўшыя другое і трэцяе месцы, – сувеніры з сімволікай ЕГУ.
Дасылайце свае электронныя паштоўкі на адрас contest@ehu.lt да 7 снежня. Падвядзенне вынікаў конкурсу – 9 снежня.
Перад тым, як адправіць свае работы, калі ласка, уважліва азнаёмцеся з патрабаваннямі:
- Паштоўка павінна быць падрыхтавана ў 4 моўных версіях (англійская, беларуская, літоўская, руская);
- Візуальны змест павінен асацыявацца з Універсітэтам, Калядамі;
- Павінен выкарыстоўвацца традыцыйны лагатып ЕГУ.
Поспехаў!