Прэзентацыя зборніка кароткай прозы «12» у Мінску

26 студзеня а 16 гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча ў Мінску адбудзецца прэзентацыя зборніка кароткай прозы «12». У электронным зборніку прадстаўленыя дэбютныя тэксты дванаццаці аўтараў, якія сталіся ўдзельнікамі Майстэрні крэатыўнага пісьма выкладчыкаў Дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) дац. Віктара Марціновіча і Ксеніі Шталенковай.

Падчас імпрэзы дац. Віктар Марціновіч і Ксенія Шталенкова падзеляцца, як у ліпені 2019 года адбывалася Майстэрня, а аўтары прачытаюць свае тэксты і распавядуць пра сябе. Падчас летняй Майстэрні аўтары выкарыстоўвалі разнастайныя тэхнікі пісьма, удзельнічалі ў пленэрах і абмяркоўвалі ўласныя тэксты ў момант іх нараджэння ў асяроддзі аднадумцаў. Вынікам гэтай працы стаўся зборнік «12», у якім апублікаваныя найлепшыя тэксты, створаныя падчас школы.

Сярод аўтараў зборніка: Максім Ярмоленка, Ганна Гаўрылькова, Ганна Савіцкая, Ігар Караткоў, Ілайджа Лямперт, Кацярына Максімава, Ліяна Каханоўская, Любоў Мыцкіх, Марыя Сцёпкіна, Наталля Жукоўская, Яніна Равяка, Кацярына Ярковіч. Су-аўтарам зборніка сталася і яго дызайнерка Вераніка Калдаева. Зборнік распачынае прадмова дац. Віктара Марціновіча.

Націсніце тут, каб спампаваць зборнік

Важна! Уваход вольны. Прэзентацыя адбудзецца ў Мінску па адрасе вул. Максіма Багдановіча 7А.

Назад