
Дактарантура па філасофіі ў ЕГУ — гэта ўнікальная магчымасць для паглыбленага вывучэння філасофіі ў еўрапейскім акадэмічным кантэксце.
Праграма, створаная ў супрацоўніцтве з Універсітэтам Вітаўтаса Вялікага (Каўнас) і Літоўскім інстытутам даследавання культуры (Вільнюс), спалучае гісторыка-філасофскія традыцыі з міждысцыплінарным падыходам. На працягу чатырох гадоў дактаранты даследуюць актуальныя філасофскія пытанні, публікуюць навуковыя артыкулы, удзельнічаюць у канферэнцыях і рыхтуюць дысертацыю, па выніках абароны якой прысуджаецца ступень доктара гуманітарных навук, прызнаная ў Еўрапейскім саюзе.
Вашы ідэі – уклад у будучыню філасофіі!
Паступленне ў дактарантуру ЕГУ: Крок за крокам
Выберыце тэму даследавання, якая адпавядае вашым навуковым інтарэсам, і вызначыцеся з кіраўніком, з якім хочаце працаваць над сваім праектам. Навуковы кіраўнік дапаможа сфармуляваць ключавыя пытанні, накіруе даследчую працу і падтрымае вас на ўсіх этапах падрыхтоўкі дысертацыі.
Тэматыка |
Навучальная ўстанова |
Магчымыя навуковыя кіраўнікі |
I вобласць даследавання: Сучасная сацыяльная і палітычная філасофія |
Ідэя Еўропы і яе філасофскае абгрунтаванне |
ЕГУ |
Prof. dr. Povilas Aleksandravičius |
Сацыяльныя і этычныя трансфармацыі ў эпоху глабалізацыі |
ЕГУ |
Prof. dr. Andrej Gornykh, Prof. dr. Almira Ousmanova, Prof. dr. Tatiana Shchyttsova |
Сацыяльныя практыкі, палітычныя дыскурсы і вытворчасць суб’ектыўнасці ў эпоху тэхналогій |
ЕГУ |
Prof. dr. Andrej Gornykh, Prof. dr. Almira Ousmanova, Prof. dr. Tatiana Shchyttsova |
II вобласць даследавання: Сучасная кантынентальная філасофія |
Праблемы сучаснай філасофіі: анталогія, палітыка, мастацтва |
ЛІДК |
Prof. dr. Audronė Žukauskaitė |
Сучасная кантынентальная этыка |
УВВ |
Doc. dr. Viktoras Bachmetjevas |
Даследаванні ўяўнай маралі |
УВВ |
Prof. dr. Gintautas Mažeikis |
Крытычная тэорыя і сімвалічнае мысленне |
УВВ |
Prof. dr. Gintautas Mažeikis |
III вобласць даследавання: Гісторыя філасофіі |
Праблемы антычнай і сярэднявечнай філасофіі |
ЛІДК |
Prof. dr. Tatjana Aleknienė, Doc. dr. Darius Alekna, Dr. Kristina Mitalaitė |
IV вобласць даследавання: Параўнальныя даследаванні ў галіне мастацтва і філасофіі |
Трансфармацыі сучаснай эстэтыкі і філасофіі мастацтва |
ЛІДК |
Akad. prof. dr. Antanas Andrijauskas, Dr. Loreta Poškaitė, Dr. Aivaras Stepukonis, Prof. dr. Stanislovas Mostauskis |
Параўнальная філасофія і эстэтыка |
ЛІДК |
Akad. prof. dr. Antanas Andrijauskas, Dr. Loreta Poškaitė, Dr. Aivaras Stepukonis, Prof. dr. Stanislovas Mostauskis |
ЕГУ прапануе дзве формы навучання ў дактарантуры — сталую (вочную) і сталую сесійную (завочную), кожная з якіх адаптаваная пад розныя рытмы жыцця, але аднолькава забяспечвае якасную адукацыю і актыўны ўдзел ва ўніверсітэцкім асяроддзі.
З актуальнымі тарыфамі на навучанне для ўсіх праграм вы можаце азнаёміцца ў адпаведным раздзеле «Кошты навучання».
Падача дакументаў максімальна спрошчана:
📩 Электронная падача:
Абітурыенты магістратуры падаюць дакументы ў электронным выглядзе ў дадатку да анкеты. Арыгіналы або натарыяльна завераныя копіі падаюцца толькі пасля залічэння пры першым візіце ва ўніверсітэт.
Пералік неабходных дакументаў
📌 Абавязковыя дакументы:
✅ Каляровая фатаграфія 4×6 см (як на пашпарт) не старэйшыя за 3 месяцы. Мінімальны памер 235×355 пікселяў.
✅ Нацыянальны пашпарт альбо ID (развароты пашпарта з фатаграфіяй, імем і прозвішчам лацінкай).
✅ Дыплом магістра (або эквівалент) і дадатак да яго з натарыяльна завераным перакладам на літоўскую або англійскую мову.
✅ Заява на імя рэктара (на англійскай мове) — па спасылцы
✅ Дзве рэкамендацыі ад спецыялістаў у галіне філасофіі (бягучага года).
✅ Рэзюмэ (CV) з подпісам паступаючага (на англійскай мове).
✅ Спіс навуковых публікацый (з поўнымі бібліяграфічнымі дадзенымі) і іх копіі ў электронным выглядзе.
✅ Праект навуковага даследавання, згодна дадатку (калі выбраны дзве тэматыкі, падаецца два праекты) — па спасылцы.
📌 Дадатковыя дакументы (пры неабходнасці):
✅ Іншыя дакументы, якія вы лічыце важнымі.
Як адправіць пакет дакументаў для паступлення ў дактарантуру па філасофіі ЕГУ?
1️⃣ Падрыхтуйце дакументы
- Праверце, што ўсе абавязковыя дакументы сабраны, правільна аформлены і падпісаны (калі патрабуецца).
2️⃣ Стварыце архіў
- Перад адпраўкай захавайце ўсе файлы ў адзін архіў у фармаце .zip або .rar.
- Дайце архіву зразумелую назву: Прозвішча_Дактарантура_ЕГУ_2025.zip
3️⃣ Аформіце тэму ліста па наступным шаблоне:
- “Падача дакументаў на дактарантуру ЕГУ – [Прозвішча Імя]”
4️⃣ Напішыце кароткі суправаджальны ліст, коратка паказаўшы ў тэксце:
- Вашы Прозвішча і Імя
- Абраную тэму даследавання
- Кантактныя дадзеныя (тэлефон, email)
- Пералік прыкладзеных файлаў
5️⃣ Адпраўце ліст у тэрмін
Важна!
✅ Праверце, каб памер архіва не перавышаў ліміты паштовага сэрвісу.
✅ Адпраўце дакументы загадзя, каб паспець унесці праўкі пры неабходнасці.
✅ Дачакайцеся пацверджання атрымання ад каардынатара.
Кандыдаты, адабраныя Прымальнай камісіяй як адпаведныя патрабаванням паступлення, запрашаюцца на анлайн-сумоўе.
📝 Мэта сумоўя
- Ацэнка гатоўнасці і матывацыі паступаючых да навучання ў дактарантуры.
- Аналіз навуковых дасягненняў і публікацый.
- Ацэнка адпаведнасці навуковага вопыту абранай тэматыцы.
- Улік рэкамендацый навукоўцаў.
- Праверка валодання замежнымі мовамі.
Калі вы паспяхова прайшлі конкурсны адбор і сумоўе, Прымальная камісія рэкамендуе вас да залічэння. Віншуем!
Што засталося зрабіць?
✅ Падпісаць дагавор – на працягу трох дзён пасля яго атрымання, затым адправіць яго скан ва Універсітэт.
✅ Аплаціць першы семестр – да пачатку заняткаў.
Пасля гэтага вы афіцыйна станеце дактарантам ЕГУ! Сардэчна запрашаем у нашу акадэмічную сям’ю 💙.
З поўнымі правіламі прыёму ў дактарантуру ЕГУ можна азнаёміцца па спасылцы.
Паважаныя суіскальнікі вучонай ступені!
Дактарантура па філасофіі ў ЕГУ — гэта магчымасць развіваць уласныя даследаванні ў еўрапейскай акадэмічнай прасторы і зрабіць унёсак у сучасную філасофію. Калі вам патрэбна дадатковая інфармацыя аб паступленні, напрамках даследаванняў ці навучанні, будзем рады дапамагчы.
Напішыце нашаму каардынатару: oleg.vinichenko@ehu.lt
Чакаем вас у дактарантуры ЕГУ!