📢 Падрыхтоўчыя анлайн-курсы для абітурыентаў ЕГУ
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) з 2015 года два разы на год – у лістападзе і сакавіку – адкрывае набор на бясплатныя падрыхтоўчыя курсы для абітурыентаў, якія плануюць паступаць на бакалаўрскія праграмы.
Восеньскія і вясновыя курсы – гэта ўнікальная магчымасць для старшакласнікаў, выпускнікоў школ, гімназій і ССНУ:
✅ Пазнаёміцца з адукацыйнымі праграмамі і студэнцкім жыццём ЕГУ.
✅ Сустрэцца з выкладчыкамі і будучымі аднакурснікамі.
✅ Атрымаць перавагі пры паступленні.
Што вас чакае?
- Серыя з 5 воркшопаў і семінараў з лепшымі выкладчыкамі ЕГУ (у восеньскім або вясновым семестры).
- Творчае заданне па заканчэнні курсу, якое дапаможа прадэманстраваць веды і гатоўнасць да навучання.
- Магчымасць структураць партфоліа абітурыента, што павялічыць шанец на атрыманне гранта.
Чаму варта прайсці падрыхтоўчы анлайн-курс?
- Даступнасць – курс праходзіць цалкам анлайн, таму ўдзельнічаць у ім могуць абітурыенты з любой краіны.
- Прамое залічэнне – пасля заканчэння слухачы паступаюць у ЕГУ без уступных іспытаў і матывацыйнай гутаркі, нават калі іх сярэдні бал дакумента аб адукацыі ніжэйшы за 7.0.
- Прыярытэтнае засяленне – тыя, хто паступіў пасля курса, атрымліваюць права на прыярытэтнае засяленне ў інтэрнат.
Як падаць заяўку?
1️⃣ Запоўніце анкету ўдзельніка — па спасылцы.
2️⃣ Адпраўце матывацыйны ліст на fyp@ehu.lt.
📌 Трэбаванні да матывацыйнага ліста:
- Фармат: doc або pdf.
- Мова: беларуская або руская.
- Аб’ём: да 4000 знакаў з прабеламі.
- Абавязкова ўкажыце Імя і Прозвішча (лацінкай, як у пашпарце) і абраную праграму.
- Ліст павінен пераканаўча дэманстраваць вашую матывацыю для ўдзелу ў курсе і паступленні ў ЕГУ.
- Тэма ліста: “Анлайн-курс для абітурыентаў”.
📢 Кансультацыі па паступленні на курсы |
Запісацца на анлайн- курсПадаць заяўку |
Як паступіць у ЕГУ?Інструкцыя |
📩 Напішыце нам: fyp@ehu.lt |
😊 Жадаем вам поспехаў і спадзяемся ўбачыць вас на курсах!