Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт знаходзіцца ў будынку былога Аўгустынскага кляштара канца XVIII ст. у адным з найбольш маляўнічых і прэстыжных раёнаў Вільні — у Старым горадзе, уключаным у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Такое месцазнаходжанне дазваляе супольнасці студэнтаў і выкладчыкаў ЕГУ далучыцца да культурнага жыцця Вільні і спрыяе інтэграцыі ў акадэмічную супольнасць Літвы.
Віртуальны тур па навучальным корпусе ЕГУ
Студэнты аб новым корпусе ЕГУ
Як дабрацца да ЕГУ?
ЕГУ знаходзіцца па адрасе: вул. Савічаўс, 17 (Savičiaus g. 17) у Вільні.
На грамадскім транспарце:
- З цэнтра Вільні: на аўтобусе 11 да прыпынку Вільнёс (Vilnios), перайсці раку і падняцца на пагорак (час у шляху ~ 10-15 хвілін).
- З чыгуначнага і аўтавакзалаў: з прывакзальнага прыпынку “E” на аўтобусах 31, 13, 34, 74 да прыпынку Аўшрос Вартай (Aušros vartai), прайсці ў арку брамы па вуліцы ўніз, на скрыжаванні вуліц Дыджоі (Didžioji g.) і Св. Казіміра (Šv. Kazimiero g.) згарнуць на вуліцу Св. Казіміра, згарнуць на вул. Бокшта (Bokšto g.) — корпус таксама можна знайсці па адрасе вул. Бокшта, 15 (час у шляху ~ 15 хвілін).
- Ад гандлёвага цэнтра «Акропаліс»: на аўтобусе 53 з прыпынку Шэшкинес калвос (Šeškinės kalvos) да прыпынку Вінгряй (Vingriai), паглыбіцца ў Стары горад у бок Ратушнай плошчы, на скрыжаванні вуліц Дыджоі (Didžioji g.) і Савічаўс (Saviciaus g.) згарнуць на вул. Савічаўс (час у шляху ~ 40 хвілін).
- Са студэнцкага гарадка Саўлетыкіс: на тралейбусе 2 да прыпынку Вінгряй (Vingriai), паглыбіцца ў Стары горад у бок Ратушнай плошчы, на скрыжаванні вуліц Дыджоі (Didžioji g.) і Савічаўс (Saviciaus g.) згарнуць на вул. Савічаўс (час у шляху ~ 40 хвілін).
- Са студэнцкага гарадка Дыдлаўкё: на аўтобусе 10 з прыпынку Дыдлаўкё (Didlaukio st.) да прыпынку Ужупё (Užupio st.), падняцца на пагорак (час у шляху ~ 30 мін).
Больш падрабязная інфармацыя аб грамадскім транспарце даступная тут.