Інфарматыка

Акадэмічная ступень

Бакалаўр камп’ютарных навук

Тэрмін навучання

3.5 гады (пастаянная форма навучання)
3.5 гады (пастаянная форма навучання (анлайн))
4.5 гады (пастаянная сесійная форма навучання)

Нацыянальны код адукацыйнай праграмы

6121BX037

Апісанне праграмы

Фарматы навучання

Пастаянная форма навучання (інтэнсіўнасць 30 крэдытаў за семестр) праводзіцца ў двух фарматах вочным і анлайн. Пры вочным навучанні студэнты жывуць і вучацца ў Вільні, заняткі афлайн і анлайн – у кампусе Школы. Анлайн форма прадугледжвае дыстанцыйныя заняткі з панядзелка па пятніцу ў дзённы час і дзве-тры афлайн сесіі (да 5 дзён) на працягу навучальнага года. Пры анлайн навучанні студэнты могуць знаходзіцца ў любой краіне, але павінны наведваць вочныя заняткі, якія праводзяцца ў лакацыях Школы падчас сесій.

Пастаянная сесійная – менш інтэнсіўная форма навучання (21–24 крэдыты ў семестр) з рэгулярнымі анлайн заняткамі на працягу тыдня ў непрацоўны час і абавязковымі навучальнымі афлайн-сесіямі 2–3 разы на год. Студэнты могуць паралельна працаваць ці вучыцца.

Навучанне

Праграма навучання распрацавана сумесна з практыкуючымі спецыялістамі кампаніі ЕPAM і заснавана на сучасных патрабаваннях індустрыі.

З першага семестра студэнт можа выбраць адну з трох спецыялізацый – “Java EE”, «.Net”, «JavaScript/TypeScript”. Абраная тэхналогія паглыблена вывучаецца на працягу чатырох семестраў.

Усе студэнты вывучаюць мову праграмавання Python у рамках прадметаў “Algorithms and Data Structures”, “Theory of Probability, Math Statistics and Data Analysis”, “Machine Learning”, “Image Processing & Computer Vision”.

Праграма навучання ўключае прадметы, арыентаваныя на набыццё практычных кампетэнцый і развіццё “soft-skills”.

Фундаментальныя веды ў сферы распрацоўкі лічбавых прадуктаў дапоўнены прадметамі, якія ляжаць у аснове галоўных трэндаў развіцця ІТ індустрыі – “Cloud technologies”, “Machine Learning”, “Cryptography & blockchain”.

Навучанне вядзецца на рускай мове з паступовым пераходам на англійскую на старэйшых курсах. Першыя два семестры студэнты праходзяць інтэнсіў па англійскай мове, а ў праграме навучання шырока выкарыстоўваюцца англамоўныя навучальныя матэрыялы.

Заўвага

Праграма акрэдытаваная літоўскім дзяржаўным Цэнтрам кантролю якасці навучання (SKVC) у поўнай адпаведнасці з афіцыйнай працэдурай, нармаваная ў навучальных крэдытах Балонскай сістэмы і дае магчымасць працягу навучання ў магістратурах універсітэтаў Еўропы і ЗША па спецыяльнасцях профілю Computer Sciences. Выпускнікі атрымліваюць дыплом ЕГУ аб вышэйшай адукацыі з прысваеннем ступені бакалаўра камп’ютарных навук (Bachelor of Computer Science).

Правілы прымання

У 2024 годзе ўступныя экзамены на навучанне паводле праграмы не прадугледжаныя. Залічэнне студэнтаў будзе праводзіцца на падставе вынікаў дзяржаўных экзаменаў (ЦТ, ЗНО, ЕГЭ, Matura і падобных), а таксама атэстата аб поўнай школьнай адукацыі. Грамадзяне Літвы могуць удзельнічаць у конкурсе на тых самых умовах, што і грамадзяне іншых краін.

Поўны тэкст правіл прыёму па спасылцы.

Як паступіць

Падрабязней аб працэсе паступлення на сайце спецыяльнасці.

 

Кар’ерныя перспектывы

  • Full-stack, Front-end і Back-end распрацоўшчык (спецыалізацыі – Java EE, .Net, JS & TypeScript);
  • Тэсціроўшчык і спецыяліст па забяспечэнню якасці;
  • Праекціроўшчык праграмнага забеспячэння, UX-дызайнер, распрацоўшчык мабільных дадаткаў;
  • Менеджэр ІТ-праектаў.

Адрас кампуса

Savanorių pr. 28, 03116 Vilnius

 

Заяўкі, аплата і стыпендыі

Кансультацыі аб паступленні

ПАДАЦЬ АНЛАЙН-АНКЕТУ да 5 жніўня  ЯК ПАСТУПІЦЬ У ЕГУ?Інструкцыі
Па пытанням паступлення на спецыяльнасць «Інфарматыка»:

informatics@ehu.lt

Telegram: +370 66049222

Кошт навучання для абітурыентаў у 2024 годзе (за семестр)

  • Пастаянная форма навучання – €1800
  • Пастаянная форма навучання (анлайн) – €1800
  • Пастаянная сесійная форма навучання – €125