Гендарныя даследаванні

Акадэмічная ступень

Магістр сацыяльных навук

Тэрмін навучання

1.5 года (3 семестры)

Нацыянальны код адукацыйнай праграмы

6211CX016

Апісанне праграмы

Лідарства, інклюзіўнасць і прасоўванне значных змен — гэта «Гендарныя даследаванні»

Магістарская праграма па гендарных даследаваннях накіравана на падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў у галіне сацыялогіі з гендарнай экспертызай, гатовых садзейнічаць гендарнай роўнасці і сацыяльным трансфармацыям у Еўропе і за яе межамі.

Калі вам блізкія такія пытанні, як:

  • Як гендарныя нормы і стэрэатыпы ўплываюць на грамадскае жыццё, бізнес і іншыя сферы,
  • Як выкарыстоўваць найноўшыя даныя даследаванняў для таго, каб унесці значны ўклад ва ўстойлівае развіццё грамадства,
  • Як прапанаваць мэтанакіраваныя меры грамадскай палітыкі для зніжэння гендарнай дыскрымінацыі, пашырэння правоў і магчымасцей жанчын і дзяўчат, прасоўвання гендарнай роўнасці на рынку працы, у палітыцы, адукацыі, для барацьбы з гвалтам па гендарнай прыкмеце і г. д.,

то гэтая навучальная праграма будзе адпавядаць вашым інтарэсам.

Што прапануе праграма?

  • Міждысцыплінарны падыход, які грунтуецца на сацыялогіі, праве, медыя, палітыцы, тэхналогіях і іншых галінах, для ўсебаковага разумення таго, як гендар уплывае на жыццё і развіццё грамадстваў.
  • Тэарэтычныя даследаванні ў галіне сацыялогіі, навучанне метадам даследавання, уключаючы паглыблены ўзровень, для павышэння здольнасці праводзіць уласныя даследаванні і развіваць крытычнае ўспрыманне сучасных гендарных феноменаў і праблем.
  • Мультыкультурнае і ліберальнае асяроддзе, якое спрыяе развіццю лідарства і адказнасці за ініцыяванне пазітыўных змен у грамадстве, надзяляе выпускнікоў кампетэнцыямі для фарміравання больш інклюзіўных грамадстваў.
  • Зручны графік віртуальных заняткаў, якія праводзяцца па вечарах і ў выхадныя, што дазваляе студэнтам сумяшчаць вучобу з працай або іншымі асабістымі абавязкамі.
  • Англійская мова як рабочая, што дазваляе студэнтам развіць добрае разуменне навуковай тэрміналогіі, аналізаваць найноўшую літаратуру і дакументы, а таксама быць падрыхтаванымі да працы не толькі на нацыянальным, але і на міжнародным узроўні.

Чым унікальная гэтая праграма?

Праграма па гендарных даследаваннях:

  • Адпавядае прыярытэтам Стратэгіі гендарнай роўнасці ЕС.
  • Робіць унёсак у дасягненне Мэты ўстойлівага развіцця № 5 ААН: дасягненне гендарнай роўнасці і пашырэнне правоў і магчымасцей усіх жанчын і дзяўчат.
  • Імкнецца выхаваць новае пакаленне лідараў, якія гатовы фарміраваць больш інклюзіўнае і ўстойлівае грамадства для ўсіх.
  • Прапагандуе інавацыі, накіраваныя на пашырэнне магчымасцей у розных сферах грамадства праз разбурэнне гендарных стэрэатыпаў.
  • З’яўляецца адзінай магістарскай праграмай па гендарных даследаваннях, даступнай для студэнтаў у шырокім падрэгіёне, які ўключае як краіны ЕС (Літва, Латвія, Польшча), так і краіны, што не ўваходзяць у ЕС (Беларусь, Ізраіль і іншыя).

Навучальны план праграмы

Праграма «Гендарныя даследаванні» — гэта навучанне ў сталай сесійнай (завочнай) форме з рэгулярнымі кантактнымі анлайн-заняткамі, узаемадзеяннем з выкладчыкамі і аднагрупнікамі, гнуткім графікам, падтрымкай акадэмічнай супольнасці і выніковай атэстацыяй ва ўніверсітэце.

Кар’ерныя перспектывы

Выпускнікі праграмы па гендарных даследаваннях у ЕГУ будуць гатовыя да кар’еры ў якасці:

  • Аналітыка па гендарнай палітыцы
  • Кансультанта па гендарнай роўнасці для нацыянальных і міжнародных арганізацый
  • Менеджара гендарных праграм
  • Даследчыка ў галіне гендарных даследаванняў
  • Выкладчыка па пытаннях гендару, справядлівасці і роўнасці
  • Спецыяліста па разнастайнасці і інклюзіўнасці
  • Журналіста па пытаннях гендарнай роўнасці, медыякансультанта
  • Каардынатара ініцыятыў, накіраваных на гендарнае правасуддзе, роўнасць і пашырэнне правоў і магчымасцей
  • Кансультанта па пытаннях гвалту на гендарнай глебе
  • Менеджара ў дзяржаўным і прыватным сектарах

Умовы паступлення

Залічэнне на магістарскія праграмы праводзіцца без уступных экзаменаў, на падставе матывацыйнага сумоўя і пацверджання ўзроўню англійскай мовы (B2 або вышэй).

📍 Не ведаеце, з чаго пачаць? Азнаёмцеся з пакрокавымі інструкцыямі для абітурыентаў па спасылцы.
📍 Даведайцеся больш пра кошт навучання, гранты і стыпендыі па спасылцы.

Кансультацыі па паступленні

Як
паступіць
у ЕГУ?Інструкцыя
Падаць
онлайн-
анкетуз 1 траўня
📩 Напішыце нам: consult@ehu.lt
📞 Патэлефануйце, напішыце ў Viber, Telegram, WhatsApp: +370 (644) 96 317
️🏛️ Сачыце за навінамі праграмы і Універсітэта ў Instagram: @ehuofficial

Кантакты

recruitment@ehu.lt
questionehu
+370 5 2639650