
Акадэмічная ступень
Тэрмін навучання
5 гадоў (10 семестраў) (сталая сесійная (завочная) форма)
Нацыянальны код адукацыйнай праграмы
Апісанне праграмы
Стань лідарам! Бакалаўрская праграма «Палітыка і міжнародныя адносіны» ўзбагаціць вас глыбокім разуменнем палітычных тэорый, заканамернасцей функцыянавання палітычных сістэм, асаблівасцей палітычных паводзін лідараў і эліт, а таксама характару і перспектыў глабальнага развіцця.
Аб’ядноўваючы вывучэнне палітыкі і міжнародных адносін, вы развіце веды і навыкі, неабходныя для прафесійнага аналізу і аператыўнага рэагавання на сучасныя палітычныя выклікі на мясцовым, нацыянальным, рэгіянальным, еўрапейскім і міжнародным узроўнях. Разумеючы палітыку, вы зразумееце, як уладкованы свет, і будзеце ведаць, як змяніць яго да лепшага.
Праграма «Палітыка і міжнародныя адносіны» ў ЕГУ забяспечвае вас ведамі, навыкамі і глабальным бачаннем, неабходнымі для дасягнення мэты ў сучасным складаным і зменлівым свеце. Незалежна ад таго, ці імкнецеся вы стаць дзяржаўным дзеячам, палітычным лідарам, міжнародным аналітыкам ці навукоўцам, гэтая праграма стане вашай стартавай пляцоўкай да поспеху.
Чаму варта выбраць гэтую праграму?
Міждысцыплінарны падыход і акадэмічная глыбіня
Праграма ўдасканалена ў адпаведнасці з Еўрапейскімі адукацыйнымі стандартамі і ахоплівае ключавыя аспекты палітычнай і міжнароднай праблематыкі ў рамках чатырох спецыялізаваных акадэмічных блокаў:
- Блок 1 «Палітычныя навукі і практыка палітычнай дзейнасці» — палітычныя тэорыі, сістэмы і аналіз рэальнай палітыкі.
- Блок 2 «Тэорыі міжнародных адносін, глабальны і рэгіянальны аналіз» — дыпламатыя, глабальныя структуры ўлады і метады рэгіянальных даследаванняў.
- Блок 3 «Канстытуцыйнае і міжнароднае права, права Еўрапейскага саюза» — прававыя рамкі для дзяржаў і міжнародных арганізацый.
- Блок 4 «Палітычная эканомія, макраэканоміка і знешнеэканамічная дзейнасць» — эканамічныя фактары, якія ўплываюць на глабальную палітыку.
Кваліфікаваны і міжнародны выкладчыцкі склад
Вядучыя навукоўцы і практыкі ў сферы палітычнага аналізу, параўнальнага права, міжнародных адносін і геаэканомікі.
Практычная накіраванасць і стажыроўкі
Стажыроўкі ў міжнародных арганізацыях, дзяржаўных органах і вядучых акадэмічных установах дзякуючы шырокай сетцы партнёраў ЕГУ.
Развіццё моўных і акадэмічных кампетэнцый
Праграма служыць парталам паэтапнага пераходу ад базавага ўзроўню да свабоднага валодання англійскай мовай:
- спецыялізаваны курс англійскай мовы ў пачатку навучання;
- паступовае паглыбленне і пераход на англамоўныя дысцыпліны;
- удзел у студэнцкіх абменах з універсітэтамі Еўропы.
Паспяховая акадэмічная траекторыя
Нашы студэнты працягваюць навучанне ва ўніверсітэтах ЗША, Вялікабрытаніі, Германіі і іншых краін Еўропы.
Вучэбны план праграмы
Праграма «Палітыка і міжнародныя адносіны» прапануе два фарматы навучання, адаптаваныя пад розныя адукацыйныя патрэбы студэнтаў:
сталы (вочны) і сталы сесійны (завочны)
Кар’ерныя перспектывы
Выпускнікі праграмы «Палітыка і міжнародныя адносіны» паспяхова рэалізуюць атрыманы патэнцыял у акадэмічным асяроддзі, распрацоўцы дзяржаўнай палітыкі, міжнародных арганізацыях і медыя. Вас чакаюць захапляльныя магчымасці прафесійнага росту!
Вось далёка не поўны пералік магчымых базавых пазіцый і будучых напрамкаў дзейнасці:
- Менеджар палітычных кампаній і стратэгічных камунікацый — кіраванне праектамі, фарміраванне грамадскай думкі.
- Спецыяліст па ўнутранай і знешняй палітыцы — праца ў дзяржорганах і міжнародных арганізацыях.
- Палітычны аналітык і кансультант — аналіз тэндэнцый і распрацоўка стратэгій.
- Эксперт у галіне палітыкі і міжнародных адносін — даследаванні і аналітыка.
- Палітычны журналіст і медыя-прафесіянал — праца ў СМІ, стварэнне блогаў і падкастаў.
- Навуковы даследчык і выкладчык — акадэмічная кар’ера ў міжнародным асяроддзі.
Умовы паступлення
Залічэнне на праграму «Палітыка і міжнародныя адносіны» ажыццяўляецца без уступных экзаменаў, на падставе матывацыйнага сумоўя.
📍 Не ведаеце, з чаго пачаць? Азнаёмцеся з пакрокавымі інструкцыямі для абітурыентаў па спасылцы.
📍 Даведайцеся больш пра кошт навучання, гранты і стыпендыі па спасылцы.
📢 Кансультацыі па паступленні |
Як паступіць у ЕГУ?Інструкцыя |
Падаць анлайн- анкетуз 1 траўня |
📩 Напішыце нам: consult@ehu.lt ️📞 Патэлефануйце, напішыце ў Viber, Telegram, WhatsApp: +370 (644) 96 317 ️🏛️ Сачыце за навінамі праграмы і Універсітэта ў Instagram: @ehuofficial |