Бакалаўрыят

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт рыхтуе бакалаўраў па праграмах дзённай і завочнай формаў навучання (гл. апісанне асобных праграм). Мовамі выкладання большасці курсаў з’яўляюцца беларуская і руская; некаторыя курсы прапануюцца таксама на англійскай, нямецкай і іншых мовах.

Асноўныя патрабаванні для паступлення на дзённую і завочную формы навучання ідэнтычныя. Некаторыя курсы абавязковыя, іншыя – факультатыўныя; выбар курсаў адбываецца са спіса, прапанаванага ЕГУ ці іншымі ўніверсітэтамі. Для атрымання ступені бакалаўра неабходна залічыць не менш за 160 крэдытаў (навучальных адзінак). Адзін крэдыт эквівалентны 40 акадэмічным гадзінам працы студэнта.

Бакалаўрскія праграмы ЕГУ, незалежна ад формы навучання, адпавядаюць усім патрабаванням, што выстаўляюцца да зарэгістраваных і дзейных у Літве ўніверсітэтаў.

Студэнты дзённай формы навучання наведваюць заняткі ў навучальным корпусе ў Вільні. Завочная форма ідэальна пасуе для тых, хто жадае атрымаць універсітэцкую адукацыю, але не мае магчымасці рэгулярна наведваць заняткі ў Вільні і аддае перавагу гнутчэйшаму графіку.

Індывідуальны навучальны план распрацоўваецца для кожнага студэнта-завочніка зыходзячы з яго/яе пажаданняў і патрабаванняў абранай ім/ёй праграмы. Кожная з праграм мае свайго каардынатара дыстанцыйнага навучання, да якога можна звяртацца па ўсіх пытаннях, датычных навучання.

Працэс завочнага навучання ў ЕГУ складаецца з правядзення рэгулярных дыстанцыйных заняткаў (з выкарыстаннем анлайн-праграм для дыстанцыйнага навучання) і двух-трохтыднёвых сесій у Вільні на год.

Атрыманне ступені бакалаўра пры дзённай форме навучання займае каля 4 гадоў. Пры завочным навучанні – ад 4 да 6 гадоў, у залежнасці ад інтэнсіўнасці завочнага навучання.

Візуальны дызайн і медыя
Бакалаўр

Візуальны дызайн і медыя

Развіццё крэатыўнасці і індывідуальнага стыля. Сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі. Дзве спецыялізацыі: «Графічны дызайн і вёрстка» і «Мультымедыя і анімацыя». Рыхтуем дызайнераў для электронных і перыядычных выданняў, ілюстратараў, мастакоў-аніматараў, вэб-дызайнераў, дызайнераў інтэрфейсаў.

Візуальны дызайн і медыя

Акадэмічная ступень: Бакалаўр мастацтваў (дызайн)
Тэрмін навучання: 4 гады (дзённая форма); 5 гадоў (завочная форма);
Культурная спадчына і турызм
Бакалаўр

Культурная спадчына і турызм

Сучаснае бачанне культурнай спадчыны. Падрыхтоўка ў галіне гісторыі. Стварэнне і развіццё турыстычнага бізнэса. Рыхтуем арганізатараў культурніцкіх праектаў, мэнэджэраў па пытаннях культурнай спадчыны і турызма, супрацоўнікаў музеяў, экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў.

Культурная спадчына і турызм

Акадэмічная ступень: Бакалаўр гуманітарных навук (спадчына)
Тэрмін навучання: 4 гады (дзённая форма); 5 гадоў (завочная форма);
Медыя і камунікацыя
Бакалаўр

Медыя і камунікацыя

Будучыня медыя. Практычная арыентацыя. Сучаснае абсталяванне. Две спецыялізацыі: «Новыя медыя» і «Візуальная культура і крэатыўныя індустрыі». Рыхтуем прафесійных журналістаў, крытыкаў, прадзюсараў і спецыялістаў у галіне медыяпланавання.

Медыя і камунікацыя

Акадэмічная ступень: Бакалаўр сацыяльных навук (камунікацыя)
Тэрмін навучання: 4 гады (дзённая форма); 5 гадоў (завочная форма);
Сусветная палітыка і эканоміка
Бакалаўр

Сусветная палітыка і эканоміка

Два ўніверсітэта — два дыплома. Ажыццяўляецца сумесна з універсітэтам Вітаўта Вялікага ў Коўне. Праграма двайнога дыплома — бакалаўр палітычных навук і бакалаўр эканамічных навук. Рыхтуем палітолагаў, эканамістаў і прафесійных аналітыкаў.

Сусветная палітыка і эканоміка

Акадэмічная ступень: Бакалаўр паліталогіі з дадатковай ступенню бакалаўра эканамічных навук
Тэрмін навучання: 4 гады (дзённая форма); 5 гадоў (завочная форма);
Зараз мы аднаўляем вэб-старонку ўніверсітэта. Загадзя выбачаемся за магчымыя нязручнасці.