Абітурыентам

Еўрапейскі гуманітарны універсітэт прапануе абітурыентам навучанне на рускай, англійскай і беларускай мовах на бакалаўрскіх, магістарскіх і доктарскіх праграмах у галіне гуманітарных і сацыяльных навук:

Усе студэнты бакалаўрскіх праграм засвойваюць курсы Агульнаўніверсітэцкай падрыхтоўкі, а таксама спецыялізуюцца ў абранай галіне.

Большасць курсаў у ЕГУ выкладаецца на беларускай, рускай і англійскай мовах. Стратэгічны план універсітэта прадугледжвае пашырэнне спіса курсаў, што прапануюцца на англійскай мове.

Універсітэт арганізуе конкурсы і вокршопы, дзякуючы якім абітурыенты могуць стварыць або ўдасканаліць сваё партфоліо для ўдзелу ў конкурсе на атрыманне грантаў ад універсітэта. У конкурсе партфоліа могуць удзельнічаць студэнты ўсіх праграм і формаў навучання. За асаблівыя акадэмічныя і творчыя поспехі ЕГУ таксама прадастаўляе стыпендыі на конкурснай аснове.

Больш інфармацыі датычна працэсу паступлення ў ЕГУ вы знойдзеце на старонцы паступлення (па-руску).

Грамадзяне і пастаянныя рэзідэнты Літвы, Еўрапейскага звяза, а таксама асобы літоўскага паходжання могуць паступаць на праграмы першай ступені (бакалаўрыят) пастаяннай (вочнай) або пастаяннай сэсійнай (завочнай) формы навучання праз падачы дакументаў праз Агульную сістэму прыёму ў вышэйшыя школы Літвы (LAMA BPO).

Больш падрабязную інфармацыю аб паступленні можна знайсці на сайце.