Прызнанне адукацыі ў ЕГУ

14 траўня 2021 г. ЕГУ атрымаў права самастойна ажыццяўляць працэдуру прызнання адукацыі, атрыманай па-за межамі Літвы. Прыём дакументаў для ацэнкі акадэмічнай кваліфікацыі ажыццяўляецца адначасова з прыёмам іншых дакументаў, неабходных для паступлення. Працэдура прызнання ёсць абавязковай і бясплатнай.

Без ацэнкі адукацыі, атрыманай па-за межамі Літвы, і без прыняцця станоўчага рашэння (аб прызнанні акадэмічнай кваліфікацыі або яе прызнанні з дадатковымі ўмовамі), немагчымы далейшы ўдзел у конкурсе паступлення ва ўніверсітэт.

Як прайсці ацэнку адукацыі, атрыманай не ў Літве?

  • Запаўняючы электронную анкету абітурыента , трэба зрабіць пазнаку ў адпаведным полі і даць згоду на ацэнку вашай акадэмічнай кваліфікацыі.
  • На вашу эл.пошту, якую вы пазначылі ў анкеце, прыйдзе пацверджанне пра атрыманне дакументаў і іх прыдатнасць для разгляду. Таксама ў лісце будзе інфармацыя пра працэдуру прызнання адукацыі і вашыя правы.
  • Пакуль ідзе працэс прызнання, калі ласка, рэгулярна правярайце эл.пошту. Калі паўстануць пытанні, з вамі скантактуецца супрацоўнік Цэнтра акадэмічнай падтрымкі ЕГУ і папросіць даслаць дадатковыя дакументы, паведаміўшы тэрміны іх падачы. Калі запатрабаваныя дакументы не будуць атрыманыя за 3 працоўныя дні да даты сумоўя, пазначанай у календары мерапрыемстваў Прыёмнай кампаніі, працэс ацэнкі адукацыі (кваліфікацыі), атрыманай па-за межамі Літвы, будзе спынены. Абітурыент атрымае паведамленне пра гэта на эл.пошту.
  • Пра вынікі ацэнкі атрыманай адукацыі (кваліфікацыі) і допуск да далейшага ўдзелу ў конкурсе паступлення ў ЕГУ супрацоўнікі Цэнтра акадэмічнай падтрымкі вас праінфармуюць раней за дату сумоўя, пазначаную ў графіку прыёмнай кампаніі. Калі вынік ацэнкі будзе адмоўным, адначасова будзе прадстаўленая інфармацыя пра магчымасць падаць апеляцыю.

Пералік дакументаў (электронныя копіі), якія прадстаўляюцца для ацэнкі адукацыі (акадэмічнай кваліфікацыі) падчас запаўнення анкеты:

  • Дакумент, які пацвярджае атрыманую адукацыю: атэстат аб сярэдняй адукацыі, дыплом аб спецыяльнай сярэдняй адукацыі і дадатак да яго, дыплом аб вышэйшай адукацыі і дадатак да яго**;
  • Па асобным запыце супрацоўнікаў Цэнтра акадэмічнай падтрымкі ЕГУ – іншыя дакументы, якія ўтрымліваюць інфармацыю аб змесце праграмы, яе аб’ёме (у крэдытах і гадзінах), атрыманых адзнаках і інш.;
  • Дакумент, які пацвярджае асобу (пашпарт);
  • Дакумент пра змену імя і (або) прозвішча (калі яны змяняліся);
  • Іншыя дакументы, якія пацвярджаюць раней атрыманую адукацыю;
  • Іншыя дадатковыя дакументы (паводле неабходнасці).
Увага! Патрабаванні да падачы дакументаў могуць адрознівацца ў залежнасці ад краіны. Для атрымання дадатковай інфармацыі, калі ласка, глядзіце Патрабаванні канкрэтных краін.

* Электронныя копіі дакументаў павінны быць зробленыя толькі з арыгінала дакумента (не прымаюцца копіі, зробленыя з натарыяльна засведчаных копій дакументаў). Копіі павінны быць каляровымі і добрай якасці, усе запісы і адзнакі ў дакуменце мусяць быць добра бачныя.

** Калі дакументы аб адукацыі выдадзеныя не на англійскай, рускай або беларускай мове, неабходна прадставіць пераклад дакументаў на літоўскую, рускую або англійскую мову. Да перакладу павінна быць прыкладзеная копія дакумента, засведчаная натарыюсам або адпаведным упаўнаважаным органам. Змацаванне дакументаў павінна быць праштампавана бюро перакладаў і падпісана перакладчыкам.

*** Для дакументаў, выдадзеных замежнымі ўстановамі, за выключэннем Еўрапейскага Саюза, краін ЕЭС, ЗША, Беларусі, Расіі, Малдовы, Украіны, можа спатрэбіцца легалізацыя або зацверджанне апастылем (дадатковая інфармацыя ў МЗС Літвы па тэл. +370 5 236 2613).

Працэс прызнання кваліфікацыі

  • Ацэнку адукацыі, атрыманай па-за межамі Літвы, ажыццяўляюць спецыялісты Цэнтра акадэмічнай падтрымкі ЕГУ на працягу месяца з моманту падачы ўсіх неабходных дакументаў. Працэс ацэньвання павінен быць скончаны не пазней чым за 3 працоўныя дні да даты сумоўя, пазначанай у календары мерапрыемстваў Прыёмнай кампаніі.
  • Калі неабходна сабраць дадатковую інфармацыю для ацэньвання атрыманай адукацыі, гэты тэрмін можа быць працягнуты асобным рашэннем Рэктара ЕГУ або ўпаўнаважанай ім асобы, але не больш чым на 3 месяцы.
  • Вынікі ацэньвання атрыманай адукацыі будуць дасланыя на вашу эл.пошту.
  • У выпадку нязгоды з вынікамі ацэньвання вы можаце падаць апеляцыю на працягу 14 каляндарных дзён пасля іх атрымання.
Азнаёміцца з поўным тэкстам Палажэння аб парадку акадэмічнага прызнання кваліфікацый, атрыманых за мяжой, у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце можна па спасылцы.