Студэнты дзённай формы навучання засяляюцца ў інтэрнат альбо здымаюць кватэру ці пакой.

З 1 кастрычніка студэнты ЕГУ пачнуць засяляцца ў інтэрнат па адрасе: Sausio 13-osios g. 2, 04343 Vilnius.

Каб атрымаць больш дэталёвую інфармацыю датычна размяшчэння, звяртайцеся на электронную пошту students.accommodation@ehu.lt

Тэл.: +370 5 263 96 50
Час працы: 8:30–12:30, 13:30–17:00 (панядзелак-пятніца)

Арэнда кватэр: парады

Студэнт можа самастойна зняць пакой ці кватэру ў горадзе. Пошукі жытла найлепш распачынаць не пазней за жнівень. Рабіць гэта магчыма праз Інтэрнэт – праз спецыялізаваныя сайты. (Гэта знешнія рэсурсы, якія не маюць дачынення да ЕГУ. Універсітэт не можа гарантаваць дакладнасці інфармацыі, што падаецца на іх):

Кошт пражывання

Кошт пражывання ў 3-х мясцовым пакоі складае 220 еўра ў месяц за месца і ўжо ўключае камунальныя платы і інтэрнэт.